Свет77

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах

За прапанову аб закрыцці Армузскага праліва, ключавога марскога калідора для сусветных паставак нафты, у нядзелю прагаласаваў парламент Ірана.

Ілюстрацыйнае фота

Нагодай сталі авіяўдары, якія напярэдадні ноччу былі нанесены ЗША па асноўных ядзерных аб’ектах краіны, перадае дубайскае выданне Gulf News.

Канчатковае рашэнне аб закрыцці пратоцы павінна прыняць Вышэйшая рада нацыянальнай бяспекі Ірана.

Гэта галасаванне, якое апісваецца як сімвалічнае, але палітычна значнае, адлюстроўвае рост ціску на іранскае кіраўніцтва з мэтай адказаць на тое, што афіцыйныя асобы ў Тэгеране назвалі «абуральным актам агрэсіі» з боку ЗША і іх саюзнікаў.

«Парламент пераважнай большасцю галасоў прагаласаваў за санкцыянаванне закрыцця праліву», — паведамілі дзяржаўныя інфармагенцтвы са спасылкай на дэпутатаў Меджліса.

Цяпер гэтая мера чакае разгляду ў Вышэйшай радзе нацыянальнай бяспекі — найвышэйшым органе краіны па пытаннях абароны і бяспекі, які мае апошняе слова ў падобных дзеяннях.

Армузскі праліў з космасу. Фота: Wikimedia Commons

Праз Армузскі праліў — вузкую артэрыю, якая злучае Персідскі і Аманскі залівы — праходзіць транзіту прыкладна пятай часткі сусветных нафтапаставак. Любы збой у працы можа мець сур’ёзныя наступствы для глабальных энергетычных рынкаў, асабліва для буйных імпарцёраў, такіх як Кітай, Індыя і краіны Еўропы.

Сусветныя цэны на нафту рэзка выраслі ў другой палове дня ў нядзелю — ф'ючарсы на Brent павысіліся больш чым на 9%, дасягнуўшы ўзроўняў, якіх не было з канца 2022 года.

Іранскія ўлады падкрэсліваюць, што галасаванне не азначае неадкладнае закрыццё, але надае паўнамоцтвы для такога дзеяння ў межах абароннай стратэгіі.

«Адзін з відавочных варыянтаў адказу Ірана на знешнюю агрэсію — гэта закрыццё Армузскага праліва. Мы будзем дзейнічаць, калі надыдзе патрэбны час», — заявіў дэпутат парламента і член камітэта па нацыянальнай бяспецы Махамад Хасан Асфары

Белы дом адмовіўся ад прамых каментароў наконт галасавання, але высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі паведаміў, што ЗША «ўважліва сочаць за сітуацыяй» і «прынялі меры для забеспячэння свабоднага гандлю ў рэгіёне».

Каментары7

  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.06.2025
    Іранскі парламент прагаласаваў за знішчэнне свайго флота
  • Австрияк
    22.06.2025
    Да перекрывайте уже. Уже раза три грозили. Перекрывайте, итог увидим быстро

    [Зрэдагавана]
  • Магура і малюк
    22.06.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, У Украіны няма флоту, але гэта не перашкодзіла перакрыць самае Чорнае мора;))

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць