Грамадства77

Дэмакратычныя сілы Беларусі і ЕС падпісалі Мемарандум аб паразуменні

18 чэрвеня ў Бруселі Еўрапейскі эканамічна-сацыяльны камітэт і дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі «Мемарандум аб паразуменні». У Офісе Святланы Ціханоўскай патлумачылі сутнасць дакумента.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Галоўная мэта дакумента — закласці асновы для пашыранага супрацоўніцтва паміж бакамі. У прыватнасці, умацаваць сувязі паміж грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ краінаў Еўрапейскага Саюза і Беларусі, а таксама садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных структураў у еўрапейскіх сетках грамадзянскай супольнасці.

Па якіх напрамках будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва: 

1. Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

2. Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці аб унутранай сітуацыі ў Беларусі ў галіне парушэння правоў чалавека.

3. Прасоўванне і падтрымка прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў.

4. Арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай спадчыны, культуры і мовы ў краінах Еўрапейскага Саюза.

5. Распрацоўка і рэалізацыя сумесных ініцыятываў, накіраваных на супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе.

6. Дапамога ў распрацоўцы і ацэнцы рэформаў для новай Беларусі, а таксама абмену лепшымі практыкамі і досведам пераходу да дэмакратыі.

Каментары7

  • Карціна маслам!
    19.06.2025
    Та-да-да-дааам!
    "Мемарандум аб паразуменні" забяспечвае падрыхтоўку Беларусі да ўступлення ў Еўрапейскі Саюз.
    Што важна, прадугледжвае сумесную ці скардынаваную работу па падрыхтоўцы.
  • Прайшло паўтара гады з дня Канферэнцыі ПКК Шлях да Волі
    19.06.2025
    29.11.2023 адбылася Канферэнцыя Палка Каліноўскага Шлях да Волі. Яе ўдзельнікамі былі прынятыя важныя дакументы: Мемарандум па выніках канференцыі і Адозва да вольных народаў свету.
    З дня Канферэнцыі ПКК прайшло ўжо 569 дзён. Паўтара гады.
    Ні Святлана Ціханоўская, ні яе офіс Ціханоўскай, ні яе кабінет Ціханоўскай да сіх пор так і не падпісалі ні Мемарандум Канферэнцыі ПКК Шлях да Волі, ні Адозву да вольных народаў свету.
  • Цырк на дроце
    19.06.2025
    Карціна маслам! , прама разам з Саюзнай Дзяржавай і ОДКБ?

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць