Грамадства66

Шведскае тэлебачанне атрымала здымкі, якія паказваюць развіццё ядзернай базы ў Асіповічах і ў Калінінградзе

Шведскае грамадскае тэлебачанне SVT апублікавала спадарожнікавыя здымкі, што сведчаць пра актыўную мадэрнізацыю расійскіх ядзерных аб’ектаў у Беларусі і іншых рэгіёнаў, блізкіх да ЕС.

Сярод галоўных аб’ектаў, што прыцягнулі ўвагу журналістаў і экспертаў, — вайсковая база ў Асіповічах. Паводле даных SVT, на тэрыторыі базы адбываецца мадэрнізацыя савецкага сховішча ядзернай зброі:

вакол збудавання ўзведзена тры ўзроўні агароджаў, усталявана новая платформа для чыгуначных паставак грузаў, а таксама сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта паведамляюць ядзерныя даследчыкі з амерыканскай арганізацыі FAS (Federation of American Scientists), на якіх спасылаецца SVT.

Такім чынам, Асіповічы пераўтвараюцца ў адну з ключавых кропак ядзернай інфраструктуры Расіі па-за межамі яе тэрыторыі. Гэта значыць, што Беларусь становіцца не проста саюзнікам Расіі, а часткай яе ядзернага кантынгенту, што нясе рызыку не толькі для рэгіёна, але і для самой краіны — бо робіць яе мішэнню ў выпадку канфлікту.

Акрамя Асіповічаў, шведскія журналісты згадваюць Калінінград, дзе, згодна з інфармацыяй польскага ўрада, ужо можа захоўвацца да 100 адзінак тактычнай ядзернай зброі. 

На Новай Зямлі ўзводзяцца новыя будынкі, а на Кольскім паўвостраве будуюць дзясяткі бункераў для ракет падводных лодак.

Міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан адзначае, што Расія развівае не толькі інфраструктуру, але і ядзерную дактрыну, зніжаючы парог для пагроз.

З моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, па яго словах, Расія больш за 200 разоў выкарыстоўвала ядзерную рыторыку на розных узроўнях.

Паводле міжнародных экспертаў, Крэмль мэтанакіравана выкарыстоўвае страх Захаду перад ядзернай зброяй як інструмент палітычнага ціску.

Каментары6

  • маўзер
    16.06.2025
    Мы паставілі сваю бяспеку ў рукі чужой дзяржавы, і цяпер наш мір залежыць ад таго, што вырашаць у Крамлі! Гэта сапраўдная здрада! Тыя, хто ўдзельнічае ў гэтым, хто пагадзіўся на такія крокі, павінны быць асуджаны за здраду радзіме. Прыйдзе час...
  • Жвір
    16.06.2025
    маўзер, не прыйдзе час.
  • %
    16.06.2025
    А чаму павінна было быць па іншаму. Больш за 30 гадоў, яшчэ да Лукашенкі, Беларусь была саюзніцай Расеі, самастойна увайшла ва ўсе вайсковыя хаўрусы створанные Расеяй, пры Лукашенку стала самай адданай і прамаскоўскай па усіх нормах. І не хавае таго, і ганарыцца тым і нават не спрабуе думаць па іншаму. То чаму тут дзівіцца. Усе як мае быць.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце138

Беларус два гады збіраў дробныя купюры. Паглядзіце, колькі атрымалася сабраць1

Стрыптыз на вачах у суседзяў у Брэсце скончыўся для дзяўчыны крыміналкай4

Гомельская чыноўніца адсудзіла ў працадаўцы 10 тысяч долараў і раскрыла свой заробак. Верагодна, пазоў аплацяць з гарадскога бюджэту5

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць