Свет11

У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp

Апошнімі днямі ў Расіі тэставалася блакіроўка званкоў.

Раскамнагляд паведаміў пра абмежаванне званкоў праз Telegram і WhatsApp. Робіцца гэта для таго, каб змагацца з кібермахлярствам і «ўцягваннем у дыверсійную і тэрарыстычную дзейнасць расейскіх грамадзян».

«Паводле звестак праваахоўных органаў і шматлікіх зваротаў грамадзян, замежныя месенджары Telegram і WhatsApp сталі асноўнымі галасавымі сэрвісамі, якія выкарыстоўваюцца для падману і вымагальніцтва грошай, уцягвання ў дыверсійную і тэрарыстычную дзейнасць расейскіх грамадзян», — растлумачылі РБК гэта рашэнне ў прэс-службе Раскамнагляда.

Іншых абмежаванняў функцыяналу ў Telegram і WhatsApp не ўводзіцца.

Апошнімі днямі карыстальнікі гэтых месенджараў у Расіі мелі складанасці — у прыватнасці не працавалі відэазванкі. Са слоў крыніцы «Коммерсанта», гэтыя збоі маглі быць звязаныя з выбарачнымі блакаваннямі званкоў у Telegram і WhatsApp, тэставання якіх пачаліся яшчэ 1 жніўня.

Каментары1

  • Спадар
    13.08.2025
    Добра ---- хай яны там зачыняцца назаўседы!!!;)))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць