Вайна33

Каб атрымаць месяц адпачынку, расійскія салдаты плацяць па 10000 еўра. А некаторыя робяць фіктыўныя аперацыі

У расійскай арміі, якая вядзе вайну, пашыраецца карупцыя: ад куплі адпачынку за тысячы еўра да гандлю фіктыўнымі дыягназамі.

Рэклама службы па кантракце на прыпынку ў Цверы. Верасень 2024 года. Фота з сацыяльных сетак

Адной з асноўных крыніц паступлення новых байцоў на фронт у Расіі з'яўляецца набор кантрактнікаў, заробкі якіх у залежнасці ад рэгіёна складаюць у эквіваленце ад 10 000 да 30 000 еўра адразу пасля падпісання кантракту, потым 1000—3000 еўра штомесяц, выплаты да 40 000 еўра ў выпадку траўмы і да 130 000 еўра сваякам у выпадку гібелі.

Але магчымасці легальна патраціць гэтыя грошы на фронце абмежаваныя, таму ўзніклі квітнеючыя чорныя рынкі. На праблему карупцыі ў расійскай арміі звяртае ўвагу Tagesspiegel.

На фронце гандлююць наркотыкамі, сэксуальнымі паслугамі, а афіцэры вымагаюць грошы ў падначаленых, пагражаючы гвалтам. У тыле ж мужчыны гатовы плаціць любыя сумы, каб пазбегнуць мабілізацыі.

Вельмі папулярная паслуга

Найбольш запатрабаваная паслуга для тых, хто знаходзіцца на фронце, — атрымаць магчымасць пастаяннага звальнення з яго.

Як паведамляе Дар’я Берг, каардынатарка праваабарончага праекта «Ідзіце лесам», гандаль вядзецца праз спецыяльныя чаты ў Telegram. З верасня 2022 года, паводле ўказу Пуціна, кантракты з Міністэрствам абароны сталі бестэрміновымі. Афіцыйна пакінуць фронт можна толькі з цяжкім пашкоджаннем, з нагоды атрымання высокай дзяржаўнай узнагароды або ў труне.

За грошы, як сцвярджаюць праваабаронцы, можна трапіць у спіс на атрыманне ордэна нават без асаблівых дасягненняў у баях. Часцей, аднак, дэмабілізацыю купляюць іншым спосабам: праз фіктыўную траўму. Для гэтага трэба падкупіць камандзіра і ваенных медыкаў, што робіць працэс складаным і дарагім. Тут шмат ашуканства: салдат пераводзіць аванс на рахунак меркаванага памочніка, пасля чаго памочнік проста знікае.

Расійскія журналісты-расследавальнікі знайшлі некалькіх людзей, якія паспяхова набылі такую ​​льготу і пагадзіліся расказаць. Самы танны варыянт каштуе каля 8000 еўра. Верхняй мяжы няма. Часта частка або нават уся сума аплачваецца наяўнымі.

Апошнім часам, з-за павелічэння арыштаў за гандаль падробленымі дыягназамі, набыла папулярнасць новая схема: фіктыўныя аперацыі. Салдату ставяць выдуманы дыягназ, робяць надрэз пад наркозам і адразу зашываюць, імітуючы хірургічнае ўмяшанне.

Праваабаронцам вядомы выпадкі, калі праз Telegram прадаваліся сапраўдныя інфекцыі ВІЧ і гепатыту, якія дазваляюць атрымаць вызваленне ад службы.

Франтавы адпачынак за тысячы еўра

Больш камфортны варыянт — набыць адпачынак. Тыднёвая пабыўка дома каштуе прыкладна месячную зарплату салдата, а месяц адпачынку — 7000—10 000 еўра, паведамляе Іван Чувіляеў, прэс-сакратар «Ідзіце лесам».

Таксама папулярны перавод у падраздзяленні, якія знаходзяцца далей ад фронту. Вядомы выпадкі, калі цэлыя падраздзяленні месяцамі знаходзіліся на бяспечнай адлегласці, плацячы хабар камандзірам — дзясяткі тысяч еўра ў месяц.

Пасады загадчыка або вадзіцеля тылавога склада таксама прадаюцца. За 150—200 еўра можна вызваліцца з «падвала», дзе салдат б’юць за такія правіны, як ужыванне алкаголю ці наркотыкаў.

Адчайныя крокі

Праваабаронцам вядомы і іншыя гісторыі салдат, якія, не маючы грошай, спрабуюць самастойна выбрацца з фронту.

Напрыклад, Мікалай з акупаванай Луганшчыны распавёў выданню «Медуза», як пасля цяжкага пашкоджання рукі яму не дазволілі пакінуць фронт. Ён і яшчэ адзін салдат, пачуўшы пра метад ад іншых, стралялі адзін у аднаго з аўтаматаў самаробнымі патронамі з абрэзанымі іржавымі цвікамі, імітуючы пашкоджанні ад украінскай гранаты, скінутай беспілотнікам.

На назе Мікалая з’явіліся гематомы, яна хутка загнаілася. Але ў шпіталі заўважылі падазроныя сляды ад стрэлу, і Мікалаю давялося заплаціць лекару 3000 еўра, каб той схаваў гэта. Аднак яго ашукалі, і пасля кароткага лячэння мужчыну вярнулі на фронт.

«Падаткі» і катаванні

У многіх падраздзяленнях камандзіры збіраюць з падначаленых «падатак» без аніякай кампенсацыі, апраўдваючы гэта неабходнасцю купляць амуніцыю. Тых, хто не плаціць, катуюць і пагражаюць адправіць на штурм узмоцненых украінскіх пазіцый — задача, з выканання якой амаль ніхто не вяртаецца.

Праваабаронцы згадваюць выпадак, які адбыўся на тэрыторыі акупаванай Данецкай вобласці. Там ваенная пракуратура вызваліла 17 салдат, якіх трымалі ў клетках для жывёл. Следства выявіла, што раней у гэтых клетках трымалі іншых салдат, якія адмаўляліся плаціць камандзірам. Некаторых з іх «ліквідавалі» — найбольш распаўсюджаны эўфемізм для забойства на фронце.

Тым часам у сацыяльных сетках Расіі павялічваецца колькасць груп, дзе жанчыны шукаюць адзінокіх вайскоўцаў. У сярэднім жонка можа атрымаць каля 80 000 еўра за загінулага мужа. Вядомы выпадкі, калі адна жанчына атрымлівала выплаты за двух ці нават трох загінулых мужоў.

Як расказаў журналістам камандзір аднаго з падраздзяленняў, да пачатку 2023 года дзевяць з дзесяці званкоў ад сваякоў загінулых ці зніклых датычылі пошуку салдата, высвятлення пытанняў, дзе можна здаць ДНК для ідэнтыфікацыі ці атрымаць цела.

Аднак да канцу 2024 года статыстыка змянілася — у дзевяці з дзесяці выпадкаў пытанні тычыліся дакументаў для хуткага атрымання кампенсацыі за гібель.

Электронны рэестр і новыя магчымасці для карупцыі

Вясной 2025 года ў Расіі пасля некалькіх затрымак запусцілі адзіны электронны рэестр ваенных позваў. Позвы цяпер не патрабуюць папяровага подпісу — яны ўносяцца ў асабісты акаўнт грамадзяніна на сайце. Нават калі чалавек не бачыў электронную позву, яму адразу забараняюць выезд за межы краіны, а праз два тыдні дадаюцца дадатковыя штрафы з прычыны нез'яўлення.

Па словах праваабаронцаў, гэта можа прывесці да яшчэ большага росту карупцыі, бо чыноўнікі, якія маюць доступ да рэестра, могуць пачаць прадаваць магчымасць выключэння з яго за вялікія сумы.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    13.06.2025
    ну дык і добра! ідэйныя, як самі яны кажуць, яшчэ ў 2022 скончыліся
    а я пакуль на дроны закіну)
  • Tlo
    13.06.2025
    Это просто праздник какой-то !(с)
  • ДМБ
    17.06.2025
    Будь мужчиной, сынок, как твой пропавший без вести отец.

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць