Грамадства66

У 2024 годзе Польшча выдала беларусам на 41% менш першых ДНЖ і доўгатэрміновых віз 

У 2024 годзе Польшча выдала грамадзянам Беларусі 151,1 тыс. першых дазволаў на знаходжанне (сюды ўваходзяць дазволы на жыццё і доўгатэрміновыя візы), вынікае са статыстыкі Еўрастата. Гэта на 41% менш, чым у 2023 годзе, і на 47% менш, чым у 2022-м, піша Most.

У статыстыку Еўрастата ўваходзяць упершыню выдадзеныя дазволы на знаходжанне. Акрамя ДНЖ, у ёй улічваюцца нацыянальныя доўгатэрміновыя візы (тыпу D), якія выдаюцца на тэрмін звыш 90 дзён. Упершыню выдадзенымі лічацца дазвольныя дакументы, калі паміж заканчэннем папярэдняга і выдачай новага прайшло больш за паўгода.

Інфаграфіка Most

Усяго за 2024 год Польшча выдала першыя дазволы на знаходжанне 488,8 тыс. замежнікам. Гэта мінімальны паказчык за апошнія 10 гадоў, і ён амаль на чвэрць меншы, чым у 2023 годзе. У 2024 годзе 80,3 тыс.дазволаў (або 53,1% ад усіх выдадзеных) беларусы атрымалі на падставе працы, 4,1 тыс. (2,7%) — для вучобы, 2,1 тыс. (1,4%) — па сямейных абставінах, 64,5 тыс. (42,7%) — па іншых прычынах. Сюды могуць уваходзіць у тым ліку візы, атрыманыя па картах паляка.

Інфаграфіка Most

У асноўным падзенне абумоўлена скарачэннем выдачы ДНЖ і віз менавіта беларусам. Усяго за год Польшча выдала на 153,9 тыс. дазволаў менш, чым у 2023 годзе, у тым ліку беларусы атрымалі на 104,5 тыс. дазволаў менш. Аднак такое падзенне адзначаецца на фоне высокай базы папярэдніх гадоў.

Для параўнання: украінцы атрымалі на 6% менш дазволаў на знаходжанне, чым у 2023 годзе, — 226,2 тыс.

У цэлым колькасць дазволаў, выдадзеных Польшчай замежнікам, скарачаецца з 2021 года — тады дазволы на знаходжанне атрымалі 967,3 тыс.чалавек.

Каментары6

  • класіка
    13.06.2025
    А што ў гэтым дзіўнага? Робяць працоўны ДНЖ, каб вандраваць па Еўропе, а пазней пытанні - а нас та за што? Вось за гэта.
  • %
    13.06.2025
    Візу атрымаць зараз увогуле надзвычайная праблема.
    Але ж і відавочны трэнд урада Туска. Польша таксама закрываецца ад Беларусі і беларусаў. Аднак гэта не рэгіянальны трэнд, а можна казаць агульны. Усе наколькі могуць ускладняюць магчымасьць узаемаадносін з беларусамі. Усе проста - нас залічылі да рускіх і на тым кропка. Паколькі мы не загінулі УСЕ ДА АДНАГО у барацьбе з рэжымам і Масквой, і нават не пажадалі таго зрабіць, то нам сказалі - вас няма, вы ніхто, выкрэсліваем вас, чорная пляма на мапе.
  • Translator
    13.06.2025
    НН, можа штосьці так, напрыклад, "Від на жыхарства"?

    Адкулі то "дазволы на жыццё"? Гучыць вельмі дзіўна ))

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць