Грамадства88

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка распавёў кіраўніку РПЦ, што заўсёды камусьці нешта не церпіцца, але ён працягвае працаваць з Божай дапамогай.

Аляксандр Лукашэнка і патрыярх Кірыл. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка запэўніў патрыярха Кірыла, што ён стараецца не парушаць запаветы Госпада ў Беларусі.

На сустрэчы з кіраўніком РПЦ Лукашэнка паразважаў аб неспакойнай сітуацыі вакол Беларусі.

«Яшчэ раз дзякуй вам за тое, што вы знайшлі магчымасць на велізарнай тэрыторыі Рускай праваслаўнай царквы наведаць Беларусь. Я ўпэўнены, што сапраўды ў вашым сэрцы Беларусь. Упэўнены, што вы аддаяце належнае спакою і цішыні, у якой развіваецца наша краіна.

Хаця, вы бачыце, як бывала гэта раней, і нават на нашай з вамі памяці — не ўсё спакойна вакол Беларусі. Заўсёды камусьці нешта не дае спакою. Але мы стараемся прыказанняў Госпада не парушаць у Беларусі. Таму нам удаецца рэалізоўваць гэтыя [пачынанні і памкненні] і жыць больш-менш спакойна», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што беларусы не вельмі багатыя, але як-небудзь зарабляюць з Божай дапамогай.

«Не скажу, што мы вельмі багатыя. Хто як можа, як зарабляе з дапамогай Госпада. Але калі сам працуеш, Госпад дапамагае, мы і гэтую запаведзь помнім», — адзначыў Лукашэнка.

Кірыл у адказ паразважаў, «як пахарашэла Беларусь пры Лукашэнку».

«Вялікія змены ў жыцці краіны, і не толькі эканамічныя, не толькі ў дабрабыце народа, але і агульная атмасфера. І ўсё гэта пры вашым кіраванні. І, я думаю, многія рэчы былі вынікам вашага такога творчага ўяўлення — якой павінна быць краіна, народ. Усё гэта сапраўды рэалізуецца на карысць Беларусі», — заявіў Кірыл.

Ён таксама падкрэсліў, што «з'яўляецца патрыярхам усёй Русі, у тым ліку і Беларусі».

Каментары8

  • Пра праваслаўных-атэсітаў
    06.06.2025
    Сказаў савецкі чалавек, які кіруе дзяржавай, дзе амаль на кожным кроку нешта камуністычнае савецкае.
  • %
    06.06.2025
    Асабліва ты жывеш па-божаму, так-так.
    Дарэчы як і твой сеньняшні візаві. Таксама вельмі пабожны чалавек, вельмі
  • Д
    06.06.2025
    Распавёў атэісту пра веру і запаведзі другі праваслаўны атэіст, савецкі чалавек, карупцыянер. Асоба якая усё жыццё крадзе. Якая мае гарэм, пазашлюбныя сувязі (блуд) ад якіх мае дзіця (ад блуда). Асоба па загаду якой забіваюць і катуюць ні у чым не вінаватых людзей, катуюць і трымаюць ў вязніцах ні ў чым не павінных студэнтаў, жанчын, матуль, сталых людзей (братоў і сясцёр ў Хрысце). Асоба якая ганьбіць Сцяг Хрыста, стужка якога на святочным адзенні ўсіх праваслаўных епіскапаў. Асоба якая праслаўляе атэістычны, савецкі, бязбожны рэжым. Асоба ў якой рукі ў крыві беларускага, украінскага і іншых народаў, палітвязняў, мігрантаў, уцекачоў, суседзяў...
    Нарцыз, які лічыць сябе вышэй за Бога.
    Асоба якая не мае і не мела ніколі а ні кроплі любові да людзей і чалавецтва.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць