Здарэнні

Шчодры сваяк падарыў на вяселле 1200 фальшывых еўра з «банка прыколаў»

Абменьваючы ў банку купюру 50 еўра, 21-гадовы магілёвец і не думаў, якая гісторыя далей закруціцца.

На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, падазроную купюру забралі, а таксама падчас агляду кватэры грамадзяніна забралі яшчэ 18 грашовых білетаў наміналам па 50 еўра і 3 — па 100 еўра.

Для вырашэння пытання аб сапраўднасці купюр іх накіравалі на судовую экспертызу ў Магілёўскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Паводле высноў эксперта, амаль усе купюры наміналам 50 еўра, за выключэннем адной, выраблены не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі дадзенага віду, і выкананы спосабам плоскага афсетнага друку.

Эксперт таксама ўстанавіў, што купюры па 100 еўра з’яўляюцца банкнотападобнымі вырабамі — на іх маюцца адпаведныя надпісы «Prop money», «For motion picture use only», «This note is not a legal tender» («рэквізітныя грошы», «Толькі для выкарыстання ў кіно», «гэтая банкнота не з'яўляецца законным плацежным сродкам»).

Пры разбіральніцтве высветлілася, што фэйкавыя грошы дасталіся маладому магілёўцу… у падарунак на вяселле ад аднаго з гасцей.

Ужо пазней сваяк прызнаўся, што меў фінансавыя цяжкасці, таму падарыў маладым у канверце 50 еўра і грошы з «банка прыколаў» на суму 1200 «еўра».

Некалькі месяцаў падораныя купюры ляжалі ў канверце, пакуль адну з іх нічога не падазраючы хлопец не прынёс у банк на абмен…

Распачата крымінальная справа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць