«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам
Мінскі таксіст зняў і выклаў у тыктоку пахаванне на Паўночных могілках у Брэсце. Па ягоных словах, там шмат новых магіл, а капаюць іх экскаватарам — і закопваюць гэтак жа сама. Мужчына папрасіў «дзяржорганы Беларусі» забараніць такі спосаб пахавання, піша «Люстэрка».

Па словах аўтара відэа, ролік быў зняты 24 мая на брэсцкіх Паўночных могілках, дзе мужчына звярнуў увагу на мноства свежых магіл. Але незадаволены ён перш за ўсё спосабам пахавання.
«Паважаныя дзяржорганы Беларусі. Забараніце, калі ласка, закопваць людзей экскаватарамі, трактарамі на могілках. Таму што гэта не па-чалавечы», — заявіў аўтар, дадаўшы, што раней, калі ён рос у вёсцы, «выкопвалі самі людзі магілку і закопвалі потым».
«Я разумею, што смяротнасць вельмі вялікая цяпер. Вунь, з рытуальшчыкамі гаварыў — смяротнасць ідзе ад 35 і да 55 гадоў, мруць людзі.
Зразумела, што вельмі шмат паміраюць. Але, прабачце вы мяне, гэтымі трактарамі-экскаватарамі закопваць людзей — гэта не па-чалавечы, не па-хрысціянску, мне здаецца», — лічыць блогер.

Мужчына прапанаваў унесці ў закон аб пахаванні і пахавальнай справе забарону на выкарыстанне экскаватараў, пагрузчыкаў і трактароў пры пахаванні людзей.
«Экскаватарам выкопвалі і закопвалі! Труну паклалі, мы па тры разы пясочкам сыпанулі рукамі, а потым экскаватар закапаў», — напісаў аўтар пад ролікам.
За суткі ягонае відэа набрала больш за 40 тысяч праглядаў і звыш 130 каментароў, сярод іх такія:
«Экскаватарам выкопваюць яму, але закопваюць рыдлёўкамі. Ні разу не бачылі так, як вы кажаце».
«Я, напэўна, не ў той Беларусі жыву? Хавалі маму — усё капалі ўручную».
«А дзе закопваюць трактарамі?» — «У Брэсце. Мы нядаўна хавалі сяброўку маладую, ад анкалогіі памерла. Гэта быў жах, кінулі па тры жмені зямлі на труну, а потым яе бульдозерам закопвалі. І так усіх, уяўляеце, усіх, бульдозерам. 40 дзён прайшло, а я ўсё яшчэ ў шоку».
«Што заказвае заказчык. У нас у Мінскай [вобласці] не закопваюць трактарамі. Сцелюць матэрыял спецыяльны. На яго выкапаную зямлю. Ёй жа і засыпаюць. Траўка побач застаецца чыстая. Рукамыйнікі і папяровыя ручнікі ў рытуальшчыкаў абавязкова. Людзі рукі мыюць пасля кідання зямлі».
«Калі шчыра, здзіўленая, што гэта Беларусь».
«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар
Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць
Ці можна забраніраваць сабе месца на могілках пры жыцці, ці можна развеяць прах і колькі ў сярэднім каштуе пахаванне ў Беларусі?
Старыя могілкі ў Слуцку разбураюць час і вандалы, але ахоўваць іх не збіраюцца
Каментары
Экскаватар зробіць хутчэй і акуратнай.