Каханне і сэкс5151

«11 гадзін цягнулася наша паглыбленне адно ў аднаго». Беларус расказаў пра свой найлепшы сэкс у жыцці

28-гадовы беларус з Партугаліі Герман Вярцінскі падзяліўся, што нядаўна ў яго здарыўся найлепшы сэкс у жыцці. «Мы былі Адамам і Евай, гэта быў канцэрт сэксуальнай энергіі!» — напісаў ён у Threads. Хлопец расказаў болей пра свой досвед і тое, як вывучаў сябе.

Герман Вярцінскі. Фота: асабісты архіў

«Дзяўчына дала прастору быць сабой» 

Яшчэ пяць гадоў таму Герману было цяжка адкрыта гаварыць з партнёркамі пра сэкс.

«Калі няма натуральнага дыялогу, застаецца шмат непаразуменняў. Гэта як камяк, які расце ўнутры. Мае першыя адносіны скончыліся, калі знік сэксуальны кантакт — а аднавіць яго без размовы было немагчыма», — згадвае Герман Вярцінскі, былы супрацоўнік крамы Symbal.by.

Паўгода таму ягоная былая дзяўчына запытала: што яму сапраўды падабаецца ў сэксе? І ён зразумеў, што сам добра не ведае.

«Мне было важна, каб яна атрымлівала асалоду — тады і я адчуваў сябе добра. Але што хачу я сам? На гэта адказу не было. І я пачаў вывучаць сябе. У 27 гадоў я толькі пачаў разумець свае жаданні і фантазіі. Вялікую ролю ў гэтым адыграла дзяўчына, якая дала прастору быць сабой. Таму я і называю гэта сапраўдным сэксам — калі думаеш не толькі пра іншага, але і пра сябе».

«Калі мне добра, гэта перадаецца партнёрцы. І тады ўзнікае сінергія — кайф узмацняецца для абаіх», — кажа ён.

«Цяпер мой сэкс трошкі больш «агрэсіўны», чым раней»

За гэты перыяд хлопец вывучыў сябе лепш. У тым ліку практыкаваў тантру.

З новага, што адкрыў для сябе Герман у сэксе, — агрэсія.

«Мне цяжка было нават уявіць, што я магу зрабіць нешта жорсткае ці трошкі агрэсіўнае. Нават, скажам, шлёпнуць партнёрку — гэта выклікала супраціў. Але я паступова зразумеў, што ў гэтым ёсць пэўная сіла, энергія. І калі праяўляць гэта арганічна, экалагічна, з дазволу партнёркі, гэта становіцца вельмі каштоўным вопытам. 

Магчыма, цяпер мой сэкс трошкі больш агрэсіўны, чым раней, але ў гэтым ёсць задавальненне для абаіх.

Я разумею, што гэта яшчэ не нейкая фінальная кропка. Гэта працэс пазнавання. І вось гэтая ценевая частка мяне, якую я раней не хацеў бачыць, цяпер адкрываецца. І гэта вельмі моцна. Асабліва, калі абое партнёры з гэтым згодныя і задаволеныя».

«Часта мы думаем, што сэкс — гэта проста пра фізічную блізкасць. Але насамрэч — гэта пра жыццё, пра прысутнасць у моманце. Мы часта загружаемся думкамі пра мінулае ці будучыню, але сапраўдны досвед — тут і цяпер», — разважае хлопец.

Нядаўна ў Германа здарыўся найлепшы сэкс у жыцці.

«Мы не спалі 11 гадзін, але не сэкс столькі доўжыўся. Гэта было пра сумесны досвед. Пра тое, як вы праводзіце час разам, як ставіцеся адно да аднаго, як камунікуеце. І гэта ўсё — частка сэксуальнасці, працэс».

«Герман, ты а***нны! Я думала, такое можа быць толькі ў кіно. У мяне такога сэксу ніколі не было» — што я рабіў у гэты вечар. Што мы рабілі ў тую ноч! 11 гадзін доўжылася наша падарожжа з паглыбленнямі адно ў аднаго.

Я даў сабе дазвол і адчуў, што магу быць цалкам сабой і рабіць усё, што захачу. Гэта была бясконцая тантра пад музыку. Гэта быў канцэрт сэксуальнай энергіі! — апісаў Герман у Threads той досвед. — Усё злілося разам. Гэта быў канцэрт двух боскіх сутнасцяў пад боскую музыку пад Пінк Флойд. (…)

Я быў розным. Я быў сабой. Максімальна шчырым. Я магу быць далікатным і агрэсіўным. Мякка гладзіць ножку і прыдушваць за горла. З галавой апускацца ва ўлонне дзяўчыны і груба вадзіць чэлесам па яе вуснах».

«Хлопцам цяжэй разняволіцца, мы больш у кантролі»

Для Германа важна, каб партнёрка таксама была адкрытай.

«Калі яна закрытая, калі паміж намі няма гатоўнасці да энергаабмену — гэта ўжо не тое. Гэта проста тэхнічны акт, а не сапраўднае збліжэнне.

Я сам чалавек, якому не заўсёды лёгка разняволіцца. І калі побач партнёрка, якая таксама напружаная ці закрытая, — мне будзе яшчэ цяжэй. Але калі я бачу, што дзяўчына адчувае сваё цела, дазваляе сабе быць сабой, атрымліваць асалоду — гэта вельмі натхняе. Гэта дае мне прыклад: «Калі яна можа, дык чаму я не магу?» Мне здаецца, што хлопцам у цэлым цяжэй разняволіцца. Мы больш у думках, у кантролі, у няўпэўненасці».

Дзяўчатам важна адчуваць бяспеку ў адносінах, разважае хлопец.

«І гэта не тое, што адбываецца імгненна. Патрабуе часу, даверу, асяроддзя, у якім можна быць сабой. Таму для мяне фраза «сэкс на гадзіну» не мае сэнсу. Я не хачу гэтага, бо гэта не супадае з маім разуменнем інтымнасці».

Тым, хто хоча таксама даведацца, што такое «найлепшы сэкс у жыцці», Герман раіць пачынаць з размовы з партнёркай ці партнёрам. 

«Самае галоўнае — асэнсаваць, што ты хочаш нешта змяніць. Я ведаю па сабе: калі мне раней партнёрка казала, маўляў, «давай пойдзем паразмаўляем» — я не адчуваў такой патрэбы. Таму вельмі важна, каб гэта прыйшло знутры.

Далей можна пайсці да псіхолага, на групавыя тэмы, на варкшоп, на тантру. Інструментаў шмат. Але яны ўсе другасныя пасля таго, як ты дазволіш сабе быць шчырым з сабой. Мне не падабаюцца парады кшталту: «Ідзі да псіхолага — і ўсё вырашыцца». Не. Ты сам павінен адчуць, што табе пасуе».

Каментары51

  • Дрысяж
    26.05.2025
    А потом эти пони удивляются, что Трамп пришел к власти.
  • а ў чым сэнс?
    26.05.2025
    чым там 11 гадзін займацца, тым больш ночай? лепшы сэкс гэта зрабіў свае справы ды спаць
    усе гэтыя "рабіў усё што хачу" намякаюць на прыхільнасць да вычварэнняў
    нейкая сэксуальная заклапочаннасць, половые излишества
  • Чытач
    26.05.2025
    На НН усё больш важныя тэмы падымаюцца...

Цяпер чытаюць

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях9

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская чыгунка рэкамендуе пасажырам цягнікоў класціся галавой да дзвярэй пасля абрушэння моста ў Бранскай вобласці2

Літоўскія памежнікі затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі і каціліся з Беларусі ў бок мяжы ВІДЭА7

Стваральнік «Нехта» адказаў, ці адчувае адказнасць за наступствы пратэстаў9

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры30

Opel ехаў па сустрэчнай паласе сталічнага праспекта, але на шляху сустрэў ДАІ2

Генштаб Украіны: У нядзелю паразілі 12 расійскіх самалётаў

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей4

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях9

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць