Грамадства22

На дзяржаўным ТБ даводзяць, што мігранты ў Беларусі дысцыплінаваныя, а таксістаў-замежнікаў няшмат

Аляксандр Лукашэнка нядаўна падпісаў указ аб павышэнні ролі наймальнікаў пры прыёме на працу замежнікаў. Наймальнікі павінны кантраляваць жыццё такіх работнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры. На дзяржаўным ТБ цяпер даводзяць, што ўсё замежнікі ў краіне — вельмі дысцыплінаваныя.

З лістапада мінулага года ў Беларусі дзейнічае адзіны рэестр перавозчыкаў. У Магілёўскай вобласці афіцыйна таксістамі зарэгістраваліся звыш 2000 чалавек. Сярод іх толькі дзясятак замежнікаў: расіяне, туркмены, італьянец. У 2024 годзе замежныя таксісты ў Магілёве сталі віноўнікамі толькі аднаго ДТЗ, расказваюць у сюжэце СТБ.

Днямі транспартная інспекцыя ў Магілёве ўпершыню за год спыніла таксіста-мігранта — грамадзяніна Туркменістана. Прычыны — адсутнасць сертыфіката аб навучанні, страхоўкі і апазнавальных «шашачак». Кіроўца атрымаў папярэджанне, а яго працадаўца — штраф у 300 базавых велічынь.

Трэба адзначыць, што мінчукі казалі пра тое, што таксістаў-замежнікаў у апошні год паболела.

У сюжэце расказваюць пра некаторых замежнікаў, якія працуюць у Магілёве таксістамі. Адзін з іх — з Грузіі і жыве ў нашай краіне з 2000 года. Іншы — Амос Апануром — мае нігерыйскія карані. Ён жыве ў Беларусі 35 гадоў. Жонка — беларуска. Трое дзяцей і двое ўнукаў. Працуе будаўніком і таксістам.

«З іншых краін я не бачу. Я пакуль адзіны такі тут. Я адчуваю сябе добра. З любым беларусам мы заўсёды знойдзем агульную мову, якія б ні былі абставіны, у мяне да іх наогул прэтэнзій, пытанняў няма», — расказаў ён.

Каментары2

  • Голосувач
    25.05.2025
    Поздравляю, лукашизм стал частью ситемы глобалистов. Теперь еще о зеленой энергии и лгбт и можно примать в ЕС.
  • Бяглянка
    26.05.2025
    Хатаскрайнікі, рыхтуйце дупы - яны хутка прыедуць на заклік вашага павадыра!

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць