Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг
Праца звыш 52 гадзін на тыдзень можа выклікаць не толькі стомленасць і раздражнёнасць — яна, паводле меркавання паўднёвакарэйскіх навукоўцаў, здольная прыводзіць да фізічных зменаў у мозгу.

Даследаванне, праведзенае вучонымі з Паўднёвай Карэі паказала, што пастаянны стрэс ад перапрацовак можа парушаць працу тых участкаў мозгу, што адказваюць за эмоцыі і мысленне. Пра гэта піша The Times.
Навукоўцы прааналізавалі стан мозгу 110 медыцынскіх работнікаў. З іх 32 чалавекі працавалі больш за 52 гадзіны на тыдзень, астатнія — менш. Даследаванне выявіла істотныя адрозненні ў структуры мозгу паміж гэтымі дзвюма групамі.
У людзей, схільных да перапрацовак, назіралася павелічэнне аб’ёму асобных участкаў мозгу — перадусім тых, што звязаныя з выканаўчымі функцыямі і рэгуляцыяй эмоцый.
Паводле аўтараў, павелічэнне аб’ёму мозгу само па сабе не абавязкова з’яўляецца негатыўным — такія змены могуць назірацца, напрыклад, падчас навучання або актыўнага авалодвання новымі навыкамі. Гэта можа сведчыць пра рост актыўнасці нейронаў або паляпшэнне кагнітыўных здольнасцяў.
Аднак у гэтым выпадку рост аб’ёму адбываўся ў тых участках мозгу, што асабліва адчувальныя да хранічнага стрэсу. Навукоўцы лічаць, што гаворка ідзе не пра развіццё мозгу, а пра яго спробу прыстасавацца да пастаяннай перагрузкі. Такая адаптацыя можа часова павышаць уважлівасць і эфектыўнасць, але пры адсутнасці належнага аднаўлення прыводзіць да стомленасці, эмацыйнай нестабільнасці і пагаршэння кагнітыўных функцый.
Раней было ўстаноўлена, што праца звыш 55 гадзін на тыдзень павышае рызыку інсульту на 33 % і ішэмічнай хваробы сэрца на 13 %. Новае даследаванне дапаўняе гэтую трывожную статыстыку звесткамі пра магчымыя структурныя змены ў мозгу.
Аўтары падкрэсліваюць, што пакуль высновы папярэднія: удзельнікі групы з перапрацоўкамі былі маладзейшыя і мелі вышэйшы ўзровень адукацыі, а значыць, маглі спачатку мець лепш развітыя ўчасткі мозгу. Гэта магло паўплываць на выбар прафесіі і схільнасць да працяглай працы.
Эксперты адзначаюць, што праца «ўносіць уклад у нарастаючае разуменне таго, што перапрацоўкі сур’ёзна ўплываюць на здароўе» і падкрэсліваюць неабходнасць далейшых даследаванняў з удзелам людзей розных прафесій.
З якога ўзросту пачынаюцца першыя збоі ў працы мозгу і як іх запаволіць? Вучоныя далі адказ
Чаму падлеткі-дзяўчаты часцей пакутуюць на дэпрэсію: вучоныя знайшлі магчымае тлумачэнне ў мозгу
Што менавіта адбываецца ў мозгу мужчыны падчас сэксу?
Некаторыя людзі пакідаюць у нашым мозгу ўнікальны хімічны след — навукоўцы. Вось што гэта мяняе
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
что согласен быть президентом