Здарэнні1717

«У яго адно люстэрка каштуе 44 000». Каго прызнаюць вінаватым у сутыкненні Bentley і грузавіка на МКАД?

24 красавіка на МКАД, у раёне з’езду з Кіжаватава, адбылася аварыя. І хоць транспартныя сродкі сутыкнуліся на невялікай хуткасці, наступствы такога ДТЗ аказаліся значнымі — у прамым сэнсе дарагімі. Бо сутыкнуліся Bentley і грузавы DAF. Пра здарэнне Onlíner распавёў чытач Сяргей, які сцвярджае, што кіраваў фурай DAF.

— Раніца, гадзіна пік, усе ехалі вельмі павольна. Кіроўца Bentley вырашыў аб’ехаць усіх — ён рухаўся па абочыне. У мяне ёсць двое сведкаў, ды і на запісе рэгістратара гэта відаць. На з’ездзе з вуліцы Кіжаватава на МКАД гэты Bentley падрэзаў BMW (у гэтай машыне быў рэгістратар, кіроўца даў мне відэа) і трапіў мне ў «сляпую» зону, — паведаміў нам Сяргей.

— Я пад’язджаю да перасячэння, бачу BMW, бачу, як ён мне мігае фарамі, маўляў, праязджай. Усё, я еду, збоку нікога не бачу, ды і не павінна там нікога быць. Але я пачынаю рух — і вось што адбываецца. Bentley праехаў там, дзе ён праехаў, і апынуўся ў паласе разгону і тармажэння, справа ад грузавіка.

Ці меў кіроўца грузавіка — а мы ведаем, што ў грузавікоў сапраўды ёсць значныя зоны так званай сляпой зоны, якая не праглядаецца ў люстэрках — магчымасць убачыць Bentley па правым баку — гэта пытанне.

Правілы дарожнага руху:

п. 84 — забараняецца рух транспартных сродкаў па абочынах, за выключэннем шэрагу выпадкаў, прадугледжаных Правіламі;

п. 59 — пры перастраенні кіроўца павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца ў спадарожным кірунку без змены напрамку руху.

На месца ДТЗ выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Відэа яны праглядалі.

— 5 мая мяне выклікалі да начальніка ДАІ на разгляд. Я прыйшоў з відэа, з нумарамі тэлефонаў сведкаў. Начальнік сказаў мне, што сведкаў ужо апыталі, і я пасля з імі звязваўся — сапраўды, апыталі. Мяне таксама апыталі, ніякага рашэння ў той дзень не прынялі, справу накіравалі на дадатковую праверку. Зноў выклікалі 12 мая — выпісалі мне штраф у дзевяць базавых велічынь (378 рублёў), абвясцілі, што ў ДТЗ вінаваты я, бо нібыта не заўважыў Bentley, — расказвае чытач.

Штраф — гэта адно. А вось шкода ў ДТЗ — зусім іншае. І кампенсуе яе вінаваты, то-бок шкода пакрываецца за кошт страхавой выплаты, бо адказнасць кіроўцаў павінна быць застрахаваная. Але не заўсёды сумы страхавой выплаты (нават максімальнай паводле ліміту) дастаткова, каб пакрыць нанесеную шкоду. Звычайна гэта ДТЗ, дзе аўтамабіль атрымлівае відавочна сур’ёзныя пашкоджанні або адбываюцца здарэнні з пацярпелымі. Але ў выпадку з аўтамабілямі такіх марак, як Bentley, дастаткова і лёгкага ўдару на малой хуткасці, каб ужо казаць пра даволі буйныя сумы.

— Калі мяне прызнаюць вінаватым, дык у мяне праблема, — канстатуе Сяргей. — Юрысты той фірмы, дзе я працую кіроўцам, ездзілі на ацэнку пашкоджанняў гэтага Bentley і сказалі мне, што адно люстэрка гэтай машыны каштуе 44 000 рублёў. З улікам зносу, магчыма, будзе крыху менш, але ўсё ж сума істотная. І зразумела, што ліміту выплат па маёй звычайнай страхоўцы не хопіць. То-бок калі я застануся вінаватым, дык суму шкоды, якую не пакрые страхоўка, кампанія потым спагоніць з мяне.

— У Bentley пашкоджаныя люстэрка, крыло і двое дзвярэй — прынамсі, гэта тое, што назвалі юрысты маёй фірмы, якія ездзілі на ацэнку. Ёсць пытанне па молдынгах: нібыта спрабуюць пакінуць старыя, але машыну павязуць рамантаваць у сэрвіс, і не выключана, што молдынгі ўсё ж будуць мяняць, і за іх таксама прыплюсуюць вельмі вялікія грошы, — працягвае суразмоўца.

Сяргей кажа, што збіраецца абскарджваць рашэнне ДАІ.

— Я спачатку думаў не забіраць пасведчанне, ездзіць па талоне. Але я дальнабойшчык, часта езджу ў Расію — мне правы патрэбныя. Юрысты сказалі, што лепш забраць правы, аплаціць штраф, а потым займацца абскарджаннем. Я так і зрабіў. Запытаў у ДАІ матывіровачную частку: будзем з юрыстамі складаць заяву ў суд, будзем спрабаваць абскардзіць, — адзначае ён.

Каментары17

  • Тшт
    13.05.2025
    Ну, калі Bentley па правілам там не павінна было быць, то нельга ні ў якім разе вінаваціць кіроўца DAF
  • %
    13.05.2025
    Шкада мужыка. Папаў на вялікія праблемы з-за лайна на бентлі, на баку якога натуральна і мусара, і ўлада
  • Отец Засандалий
    13.05.2025
    Оплата штрафа является косвенным признанием вины.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін32

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць