Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва
Пазашлюбная дачка Пуціна прадстаўляецца Лізаветай Рудновай (сапраўднае імя — Лізавета Крываногіх).

Пісьменніца і паэтка Насця Радзівонава, якая жыве ў Францыі, распавяла ў фэйсбуку, што ў парыжскай l Galerie працуе Лізавета Крываногіх — дачка Уладзіміра Пуціна і акцыянера банка «Расія» Святланы Крываногіх, піша «Медуза».
У гэтай галерэі сярод іншага выстаўляюць працы расійскіх і ўкраінскіх антываенных мастакоў. Дырэктар Асацыяцыі L'association (у якую ўваходзяць La Galerie і Studio Albatros) Дзмітрый Далінскі пацвердзіў «Мядузе», што ў галерэі сапраўды працуе дачка Святланы Крываногіх.
Ён таксама заявіў, што не бачыць этычных супярэчнасцяў у тым, што Лізавета працуе ў яго галерэі. Дзяўчына, падкрэсліў ён, ужо некалькі гадоў не жыве ў Расіі, і ні ў аднаго з мастакоў не было прычын падазраваць яе ў тым, што яна «неяк топіць за палітыку расійскай дзяржавы або вайну».
«Яна жыла з мамай і свайго бацькі не ведае», — сказаў Далінскі.
Лізавета вучыцца ў Парыжы і праходзіць стажыроўку ў рамках сваёй вучэбнай праграмы.
Каментары