Аўто22

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку

У пачатку мая тэлекамунікацыйная кампанія «А1» запусціла ў Беларусі свой сэрвіс таксі. Яны зрабілі стаўку на фіксаваныя цэны на паездкі, якія не будуць залежаць ад надвор'я ці яшчэ якіх-небудзь фактараў. Пакуль новае таксі даступна толькі ў Мінску. Кіраўнік «А1 таксі» Яўген Ляўданскі расказаў Office Life, як маецца сэрвіс.

«А1» вырашыла выйсці на рынак таксі з восені 2024 года. Для гэтага кампанія набыла аднаго з вядомых гульцоў — службу таксі «Баварыя». У сакавіку 2025 года стала вядома аб запуску сэрвісу з 1 мая. На старце ў «А1 таксі» было больш за 3 тысячы машын.

«Зараз заказаў больш, чым машын на лініі», — кажа Яўген Ляўданскі.

«Што тычыцца тэхнічных пытанняў, то мы слухаем два бакі. Напрыклад, кіроўцы паскардзіліся, што кнопка «Трывога» ў дадатку занадта яркая і вялікая, і яны часта выпадкова яе краналі. Пасажыры прасілі дадаць беларускую мову ў дадатак. Мы на старце не паспелі гэта зрабіць, паскорыліся — і цяпер яна ёсць у новым рэлізе».

Ляўданскі прызнае, што «Яндэкс таксі» — моцны канкурэнт.

«Але мы бачым, што ў чымсьці ён спрабуе ісці за намі, і гэта мяняе рынак. Напрыклад, мы не ўводзілі асобныя тарыфы для пасажыраў з дзецьмі або жывёламі. Цяпер бачым, што ў іншых службаў у раздзеле «Тарыфы» насупраць графы «дзіцячае крэсла» напісана «не больш за 0 рублёў». Праўда, калі пры замове выбіраеш тарыф «Дзіцячы» і тое, якое аўтакрэсла трэба, цана павялічваецца. Упэўнены, кліент разбярэцца».

«А1 таксі» зрабіла стаўку на фіксаваныя тарыфы. Па назіраннях пасажыраў, гэта даражэй, чым у іншых таксі. Ляўданскі заўважае:

«Як можна параўноўваць, калі ехалі ў адзін бок — была адна цана, а вяртаецеся тут жа назад — ужо ў два разы даражэй? Або ехалі за 10 рублёў, дождж пайшоў — ужо 40… Мы за якасць, стабільнасць і празрыстасць. Мы задаволеныя, што пасля нашай заявы аб выхадзе на рынак цэны ў канкурэнтаў тут жа знізіліся. Для спажыўца гэта добра.

Нашы тарыфы фіксаваныя, яны эканамічна абгрунтаваныя. Упэўнены, што гэтыя арэлі «ўверх-уніз» з цэнамі хутка скончацца. Рынак ад гэтага ўжо стаміўся. Тарыфы, якія ніжэйшыя за эканамічна абгрунтаваныя выдаткі, проста «выпальваюць» усіх перавозчыкаў. Гэта не пра развіццё бізнэсу. Бо перавозчыку неабходна абнаўляць аўтапарк, а для гэтага патрэбна рэнтабельнасць».

Пакуль «А1 таксі» працуе толькі ў Мінску, але плануе пашырацца і на рэгіёны.

А1

Каментары2

  • Барадзед
    06.06.2025
    Яндекс вон!
  • Максим Дизайнер
    06.06.2025
    Барадзед, Бывший уксус?Ваши золотые времена законились в с приходом Яндекс, уксус.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць