Грамадства77

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы

Яму было 46 гадоў.

«Вось і ўсё. Няма ў мяне больш брата. Саша сышоў у лепшы свет ва ўзросце 46 гадоў», — напісала ў сваім фэйсбуку былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.

Яна дадала, што прычынай смерці магло быць сэрца, але будзе экспертыза.

Аляксандр Класкоўскі нарадзіўся 26 верасня 1978 года ў сям'і вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх.

У 1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага раёна Мінска, быў інспектарам ДПС. У 2005 г. вымушана пакінуў МУС у чыне лейтэнанта міліцыі.

Фота: Радыё Свабода

19 снежня 2010 года падчас Плошчы-2010 выйшаў у міліцэйскай форме сярод пратэстоўцаў. Быў затрыманы ў сябе дома наступнай ноччу — на 21 снежня 2010 г. Пры гэтым быў моцна збіты. Змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах і асуджаны на пяць гадоў. Быў памілаваны і вызвалены з шклоўскай калоніі 14 верасня 2011 г.

Пасля 2020 года пакінуў Беларусь, жыў у ЗША. Быў жанаты, меў трох дзяцей.

Каментары7

  • Ігар Лямеш
    05.06.2025
    Памятаю.
  • Памятаем 2010
    05.06.2025
    Вечны адпачынак дай яму, Пане...
  • Берасць
    05.06.2025
    Годны сын годнага бацькі. Бачыў магілы Класкоўскім з надпсіамі па-беларуску ў Мінскім раёне. Як шкада, што так рана сышоў. Пакінуў па сабе добрую памяць.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны15

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча4

У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам6

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе15

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары25

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны15

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць