У Віцебскай вобласці ў краме з сеткі «Капеечка» прадавалі бульбу ўраджаю 2024 года па цане новага ўраджаю 2025 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота: МАРГ
Праверку правялі ў краме ў Коханаве Талачынскага раёна.
Акрамя бульбы, інспектары звярнулі там увагу на непрывабны выгляд радыскі, а таксама на каўбасу, у якой была пашкоджаная ўпакоўка.

Фота: МАРГ
Адзначаецца, што такія парушэнні ўтрымліваюць рызыку ўвесці купцоў у зман і не адпавядаюць патрабаванням па якасці і наданні інфармацыі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары