Каментары да артыкула

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»

  • Андрусь
    06.06.2025
    Клопат у тым, што жаўнеры выкарыстоўваюць спецыфічную прафесійную лексіку, якая робіць з вульгарнай па-сутнасці рэчы, - вайны, - нешта будзённае і нават рамантычнае. А журналісты лексіку гэтую падхопліваюць.

    Напрыклад: замест словазлучэння "убиваем людей", яны гавораць "работаем по оркам", жаўнераў называюць нейкімі "байцамі" як бульдогаў... Ну і так далей... Такая лексіка мае сэнс толькі ўнутры асяроддзя жаўнераў - для сваіх, - але ў журналістыцы ці медыя яна вельмі недарэчы, бо мае эмацыйны змест, а значыць з'яўляецца прапагандай, а значыць абалваньвае чытача ці гледача - зараджае яго. Таксама можна было б пісаць, што хтосці "пайшоў зону таптаць" аб якім-небудзь палітзняволеным ці "адкінуўся з лагера", але так не пішуць, бо гэта недарэчная лексіка.

    Менавіта па гэтай прычыне я не гляджу ніякія відэа і не чытаю матэрыялы, створаныя жаўнерамі і пра жаўнераў. Тым больш зараз. Гэта занадта вульгарная "дзейнасць", каб яе апісваць здароваму і разумнаму чалавеку, які хоча далей заставацца псіхічна здаровым і нармальным.

    Гэты мой каментар для рэдактара. Артыкул не чытаў па вышэй азначаных прычынах і чытаць не буду, бо ведаю пра што там.

    Хачу нармальных журналістаў нарэшце.
  • Ёсць такая прафесія
    06.06.2025
    Андрусь , "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць" "Афіцэры" 1971. Тыя, хто пісаў сцэнарый гэтага фільма ведалі, што гэта праца. Вайна гэта праца і якраз не трэба рабіць з яе пыльную рамантыку. І як любая прафесія мае асаблівую тэрміналогію і ўнутраныя традыцыі. Волат быў прафесійным вайскоўцам і рабіў усё прафесійна (гігіена, напрыклад) і таму выкарыстоўваў прафесійную мову. Што лагічна. Фільм называецца «Волат. Жыццё на нулі», што азначае, што фільм дакументальны і журналістам не гожа ўносіць туды змены.
    Плюс забойства людзей у баявых дзеянні - ваеннае злачынства (Жэнеўская канвенцыя ад 12 жніўня 1949 года аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны) і зразумела ўсе вайскоўцы - афіцэры і радавыя байцы (жаўнеры, ваякі, калі так больш падабацца) гэтага не робяць. Таму журналісты і не кажуць "забіваем людзей", бо гэтага няма.
  • Імя
    06.06.2025
    Андрусь , пагаджуся, калі палітычныя, напрыклад, ужываюць лексіку крымінальнікаў - гэта бее.
    Але ж вы тут свядома абы - што параўналі. І праблема не ў тым, што вы баіцеся траўмаваць сваю тонкую псіхіку, маеце права. Праблема - тое, што сваё " каштоўнае меркаванне" вы выдаеце як адзіна правільнае. І спрабуеце ачарніць тых вельмі нешматлікіх, са здаровым, але рэдкім у наш час мужчынскім памкненнем -абараніць.
    Схадзіця лепей у салон, падпілуйце пазногці, бо можаце параніцца. І накаціця антыдэпрэсанта якога.
    "Вульгарнасць - гэта проста паводзіны іншых. Іншыя - кашмарная публіка. Адзіная прыстойная кампанія - гэта ты сам"цытата)
  • Падтрымліваю ПКК
    06.06.2025
    Каліновец Іван Марчук Брэст вельмі правільную ідэю выказаў: што трэба ствараць палітычную структуру на базе Палка Каліноўскага.
  • Падтрымліваю ПКК
    06.06.2025
    Палітычныя структуры, якія складаюцца з былых ябацек, ужо засведчылі сваю неэфектыўнасць.
    Трэба ствараць палітычную сілу з беларускіх дабраахвотнікаў.
    Пры гэтым важна разумець, што былыя ябацькі, якія раней працавалі на рэжым, будуць гэтаму актыўна перашкаджаць.
  • Чего ты туда поперся?
    06.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    06.06.2025
    Усё так. Здыхаюць, калі ваююць за чужую дзяржаву, на чужыне. Змагаючыся за зямлю продкаў, гінуць як героі, імя якіх пішуць на помніках! Каб людзі гэнае зямлі памяталі сваіх герояў ды ганарыліся!
  • Вопрос
    06.06.2025
    Так что там со штуршком? Что появилось? Кто ускорился?
  • Т
    06.06.2025
    брестОм. Он что моряк? Не знает где ударение в слове брест ставить.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць