Культура1919

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая

Да 80-годдзя з Дня перамогі беларускія тэатры, як і многія іншыя ўстановы, пачалі рыхтавацца загадзя. Пастаноўка пра катаванні з эфектам поўнага паглыблення, спектакль з міністрам культуры ў адной з роляў… Што яшчэ будуць паказваць гледачам?

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы да круглай даты падрыхтаваў прэм’ерны спектакль-рэквіем «Вера» — па п’есе мясцовай пісьменніцы Зінаіды Дудзюк.

«Аднакласнікі Вера і Юрка толькі ўступаюць у дарослае жыццё, але ўжо вымушаныя сутыкнуцца з жахамі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеля сваёй краіны ім даводзіцца развітацца з марамі юнацтва. Каб нароўні са старэйшымі таварышамі бараніць родныя землі ад фашысцкіх захопнікаў», — акрэсліваюць сюжэт у анонсе.

Паказы адбудуцца 2, 7, 8 і 22 мая.

А вось Гомельскі абласны драмтэатр абраў сабе за аснову п’есу рускага драматурга Віктара Розава «Вечна жывыя». Тая самая, па якой здымалі фільм «Ляцяць журавы». Спектакль гамельчукоў мае такую ж назву, як і кінастужка.

Падобная сітуацыя з выбарам твораў і ў Гомельскім моладзевым тэатры: тут узялі расказ рускага пісьменніка-фантаста Кіра Булычова «Можна папрасіць Ніну?».

Тэматычны спектакль «Радавыя» ў Тэатры-студыі кінаакцёра падрыхтавалі загадзя, яшчэ летам-2024-га. Гістарычная драма па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава магла б быць проста асвежанай версіяй таго, што стваралі на яе аснове яшчэ ў СССР, і рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў сапраўды ўнёс сюды сваю разыначку. Праўда, досыць спецыфічную.

«Адчуванне вайны ў генах нашага народа, і ён ведае сэнс гэтай вайны і сэнс Перамогі. І нежаданні ніколі не развітацца з гэтай Перамогай. І прыкласці максімум высілкаў для таго, каб гэтая Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць па гэтай нагодзе на Захадзе», — суправаджае рэжысёр афішы сваёй мудрасцю.

Фота: teatrkinoaktera.by

З улікам асноўнай мэтавай аўдыторыі пасыл укладваецца ў дзяржаўную ідэалогію. Найперш «Радавых» у маі будуць паказваць калектывам Моладзевай рады (парламента), Нацыянальнага банка і прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў вырашылі падысці да вайсковай тэматыкі творча, падрыхтаваўшы імерсіўны спектакль паводле твора «Маладая гвардыя» Аляксандра Фадзеева. Імерсіўны — значыць, з поўным паглыбленнем. Страшна ўявіць, з якім экспірыенсам будуць выходзіць гледачы з залі, з улікам, што герояў твора Фадзеева катавалі і пакаралі смерцю.

Свой спектакль падрыхтавалі нават студэнты Акадэміі кіравання пры Лукашэнку. Што цікава, пляцоўку для беларускамоўнай пастаноўкі «Калі б камяні маглі гаварыць» даў Беларускі тэатр юнага гледача, які ўзначальвае Вера Палякова-Макей. Яна ж і курыруе гэты праект.

Пры гэтым спектакль па матывах аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада» ў Тэатры юнага гледача з 2022 года ідзе па-руску. Адзначаецца, што русіфікацыя ўстановы пачалася з прыходам туды акурат жонкі Макея.

Пры жаданні пабачыць дзейнага міністра культуры ў акцёрскай справе можна купіць квіткі на дакументальную драму «Горкі хлеб». «Калі мы сеем дабро — то яно вяртаецца, калі зло — яно разрастаецца. Выбар заўсёды робім мы самі», — коратка сведчыць анатацыя. Сам Руслан Чарнецкі па сваім прызначэнні ўзяў курс на паляванне на ворагаў у беларускай культуры.

Яшчэ адзін спектакль, да якога мае дачыненне Руслан Чарнецкі, — гістарычная меладрама «Без тэрміну даўнасці». Ён яшчэ ў 2024 годзе атрымаў ад Лукашэнкі прэмію «За духоўнае адраджэнне». Менавіта таму дырэктар Моладзевага тэатра эстрады разлічвае, што гэтая пастаноўка будзе галоўнай у 80-годдзе з Дня перамогі. Дзейны міністр культуры раней граў тут галоўную ролю — маёра Святлова, вайсковага контрразведчыка.

Фота: estrada.by

Замяняў Чарнецкага ў пастаноўцы «Без тэрміну даўнасці» Арцём Пінчук, які з нядаўняга часу працуе ў Тэатры беларускай арміі ў якасці мастацкага кіраўніка. Пад яго кіраўніцтвам і рабіўся прэм’ерны спектакль-канцэрт «Каб было заўтра». У аснове — лісты з фронту, успаміны блакаднікаў, вершы і песні.

Сваё прачытанне падзей 80-гадовай даўніны падрыхтаваў і Вялікі тэатр Беларусі. «Імпрэза ў сінтэтычным жанры з рысамі оперы, сімфоніі, балета, пластычнай драмы, містэрыі, мультымедыйнага светлавога шоу» — менавіта так апісваюць праект «Патэтычны дзённік памяці», створаны з твораў беларускіх кампазітараў і дакументальных сведчанняў.

Рэжысёрка Ганна Маторная заняла ў ім усе калектывы тэатра: трупы оперы, балета, хору, Дзіцячага музычнага тэатра-студыі — больш за 250 чалавек.

Паказваць праект найперш будуць 1 мая ў сценах мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Уваход на імпрэзу зрабілі свабодным.

Найбольш нестандартна да тэмы, здаецца, падышоў Гродзенскі тэатр лялек. «Звыклыя асацыяцыі з вайной — касцюмы салдатаў і баявыя сцэны — у «Ценях Перамогі» наўмысна адсутнічаюць. Замест гэтага гледачы сталі сведкамі аповедаў ценяў — людзей, якіх не стала ў час Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя цені блукаюць па разбураных месцах і дзеляцца сваімі гісторыямі, прымушаючы задумацца пра трагедыю і каштоўнасць чалавечага жыцця», — распавёў рэжысёр Валер Карышаў.

На сцэне Купалаўскага тэатра тым часам цягам мая будзе ісці чарговы, трэці па ліку, фестываль «Перамога». Акрамя вядомых раней спектакляў, якія ўжо замацаваліся ў рэпетуарах беларускіх тэатраў, у афішы ганарацца тым, што «ўпершыню ў якасці госця прыедзе Нацыянальны драматычны тэатр Расіі (Александрынскі тэатр) з Санкт-Пецярбургу з дакументальным монаспектаклем «Блакадны дзённік Александрынкі»».

Большасць пастановак у афішы — рускамоўныя, акрамя «Хатыні» РТБД (у іх жа рэпертуары, дарэчы, маецца «Альпійская балада» па Быкаве), гродзенскага «Сымона-музыкі» і ўласна купалаўскіх «А зоры тут ціхія» і «Брамы неўміручасці» ў прачытанні Вольгі Няфёдавай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Неправда
    27.04.2025
    Неправда, что расстреливали НКВД белорусов, неправда, что до 1943 года не было партизан, неправда, что большевики такая же оккупация. Неправд много, но в театрах рабам показывают правду.
  • Беларус
    27.04.2025
    І сапраўды. Патрэбна ж не ігнараваць лукашысцка-рашысцкія победобесные мерапрыемствы, а рэкламаваць іх. Так пераможам.
  • Я Беларус
    27.04.2025
    Беларус, Калі закрыць вочы рукамі і як дзіця гаварыць "цябе няма", то
    "победобесныя мерапрыемства" ад гэтага не знікнуць, але вы можаце асабіста паспрабаваць, астатнія прачытаюць праўду, як ёсць.

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць