Свет11

Свету пагражаюць шматлікія адмены рэйсаў: Airbus адклікае шэсць тысяч самалётаў для тэрміновага абнаўлення праграмнага забеспячэння

Увечары 28 лістапада Airbus тэрмінова паведаміў авіякампаніям, што каля шасці тысяч самалётаў A320 маюць патрэбу ў тэрміновым вырашэнні раптоўна выяўленай праблемы з праграмным забеспячэннем. Ідзе гаворка пра ПЗ, важнае для кіравання самалётамі.

Aleksander Kalka / NurPhoto via Getty Images

Хаос не прымусіў сябе чакаць: дзясяткі рэйсаў былі адменены, з’явіліся затрымкі і перабраніраванні. Асабліва цяжкая сітуацыя ў Японіі: найбуйнейшая авіякампанія ANA адмяніла 65 рэйсаў і папярэдзіла пра збоі ў сваёй працы ў наступныя дні, піша Bild.

У American Airlines праблема закранула 209 самалётаў. Авіякампанія спадзяецца, што да раніцы (па мясцовым часе) амаль усе машыны зноў будуць гатовыя да эксплуатацыі. Air France давялося адмяніць 35 рэйсаў. Air India захоўвае спакой і заяўляе, што сур’ёзных наступстваў не чакаецца, але магчымыя затрымкі і перабраніраванні. Аналагічна выказаліся авіякампаніі Аўстраліі і Паўднёвай Карэі.

Lufthansa не чакае сур’ёзных парушэнняў у працы. «Большая частка абнаўленняў праграмнага забеспячэння ўжо выканана мінулай ноччу і ў суботу раніцай», — паведаміў прадстаўнік кампаніі.

Каментары1

  • Ёсік
    29.11.2025
    Белавія толькі вырашыла на аербасы перайсьці, і на табе, трасца. Разумею, што іхныя аербасы не падбадаюць пад гэтае абнаўленьне, бо набытыя махлярскім спосабам. Гэта не аўто на асфальце, а ражно ў паветры, калі што здарыцца, не збочышся.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць