Свет

Заўтра ўкраінская дэлегацыя павінна сустрэцца з Рубіа, Уіткафам і зяцем Трампа

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, у нядзелю, 30 лістапада, у ЗША адбудзецца сустрэча высокапастаўленых прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі з украінскай дэлегацыяй па пытанні мірнага плану.

Стыў Уіткаф і Марка Рубіа. Фота: Ludovic Marin, Pool Photo via AP

Як паведамляе высокапастаўленая крыніца агенцтва, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер прымуць украінскіх чыноўнікаў у Фларыдзе.

Раней Вашынгтон прапанаваў Кіеву абноўлены план завяршэння вайны, які першапачаткова складаўся з 28 пунктаў і быў вельмі спрыяльны для Расіі. Ён прадугледжваў вывад украінскіх войскаў з тэрыторыі Данбасу, скарачэнне арміі, адмову ад дальнабойнай зброі і іншыя патрабаванні, якія былі непрымальнымі для Кіева.

23 лістапада ў Жэневе прайшла сустрэча прадстаўнікоў ЗША, Украіны і Еўропы, дзе дакумент спрабавалі збалансаваць. Паведамлялася, што колькасць пунктаў тады зменшылі да 19‑ці і выкінулі з плана найбольш непрымальныя для Украіны элементы.

Канчатковыя ўмовы плана павінны ўзгадніць кіраўнікі ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі падчас асабістай сустрэчы. Пакуль жа праца над дакументам працягваецца. Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў ужо накіраваўся ў ЗША, каб працягнуць перамовы.

На гэтым тыдні Трамп таксама паведаміў пра намер адправіць Стыва Уіткафа ў Маскву. Паводле паведамленняў у СМІ і заяваў Крамля, візіт можа адбыцца на наступным тыдні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць