Грамадства

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

Гаворка пра мадэль вытворчасці мінскага завода «Белкамунмаш» — АКСМ-743, піша Blizko.by.

Гэтая эксперыментальная мадэль, выпушчаная ў 2002 годзе, стала першым у гісторыі прадпрыемства трохсекцыйным сучлененым трамваем з пераменным узроўнем падлогі і падвышанай умяшчальнасцю з інавацыйнымі схемамі прываду і кіравання.

На здымках карыстальніка @dimka_photography можна разгледзець самаробную таблічку «28.11.2025: апошні рэйс БКМ-743».

Даўжыня трамвая складае 26 метраў, маса — 31 тона, максімальная хуткасць — 62 км/г, разліковая ўмяшчальнасць — 302 чалавекі.

Трамвай быў выпушчаны ў адзіным экзэмпляры і ў серыю не пайшоў. Наступнай распрацоўкай сучлененай мадэлі стала АКСМ-843 з палепшанымі характарыстыкамі, выпушчаная ў 2008 годзе, якая і пайшла ў серыю.

Чакаецца, што АКСМ — 743 адправіцца ў музей пасажырскага транспарту Мінска. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць