Здароўе66

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць

Птушыны грып тыпу H5N1 у апошнія гады інфікуе ўсё большую колькасць людзей па ўсім свеце. Але нядаўна адбылося першае зарэгістраванае ў свеце заражэнне чалавека вірусам птушынага грыпа тыпу H5N5. Пацыент памёр. Што гэта за вірус і ці чакае нас новая пандэмія?

Выява, згенераваная нейрасеткай

У пачатку лістапада жыхар акругі Грэйс-Харбар, што на паўднёва-заходнім ціхаакіянскім узбярэжжы штата Вашынгтон, цяжка захварэў з грыпападобнымі сімптомамі, уключаючы высокую тэмпературу, дыхальную недастатковасць і зблытанасць свядомасці.

Яго шпіталізавалі, і 14 лістапада афіцыйна пацвердзілася, што аналізы выявілі інфекцыю віруса птушынага грыпу H5N5. Пацыент, пажылы чалавек са спадарожнымі захворваннямі, праходзіў лячэнне ў бальніцы, але памёр 21 лістапада.

Гэта было першае зарэгістраванае заражэнне чалавека вірусам грыпам H5N5.

Што такое вірус грыпу H5N5?

Вірусы грыпу H5N5 — гэта разнавіднасць птушынага грыпу (вірус грыпу А), які, як вынікае з назвы, пераважна паражае птушак. У навуцы такія вірусы класіфікуюцца як «высокапатагенныя» альбо «нізкапатагенныя» ў залежнасці ад таго, наколькі цяжкія сімптомы яны выклікаюць менавіта ў свойскай птушкі (іх цяжкасць таксама адрозніваецца ў іншых відаў птушак).

Штам H5N5, як і яго шырока вядомы «сваяк» H5N1, адносіцца да высокапатагенных формаў — ён выклікае цяжкія сімптомы і высокую смяротнасць птушак.

Адкуль ён узяўся?

Дакладна невядома. Але пацыент трымаў на прысядзібным участку статак свойскай птушкі, які кантактаваў з дзікімі птушкамі.

H5N5 сустракаецца ў дзікіх птушак па ўсім свеце, і яго перадача ў статкі свойскай птушкі з'яўляецца даволі звычайнай з'явай. Аднак гэта першы выпадак, калі вірус грыпу H5N5 пайшоў на крок далей і інфікаваў чалавека.

Што азначае назва? Ці падобны ён на H5N1?

Класіфікацыя вірусаў грыпу А заснаваная на двух бялках, якія знаходзяцца на паверхні віруснай часціцы: гемаглютыніне (HA) і нейрамінідазе (NA). Гэтыя бялкі — мішэні для нашай імуннай сістэмы, таму вірусы ўвесь час муціруюць, ствараючы новыя падтыпы.

Мадэль часціц віруса грыпу, заснаваная на даных электроннай мікраскапіі. Наіна Наір і Эд Хатчынсан, Цэнтр даследаванняў вірусаў MRC-Універсітэта Глазга, CC BY-SA

Назвы H5N1 і H5N5 паказваюць на структуру гэтых бялкоў. У абодвух вірусаў бялок HA адносіцца да аднаго тыпу (H5), але бялкі NA — розныя (N1 супраць N5). Генетычныя даследаванні паказваюць, што вірус H5N5 — гэта асобны штам, які адрозніваецца ад дамінуючага цяпер H5N1. Гэта падобна да таго, як людзі могуць хварэць на розныя штамы сезоннага грыпу (напрыклад, H1N1 і H3N2) у адзін і той жа год.

Ці варта нам турбавацца аб тым, што будзе далей?

H5N5 з'яўляецца экалагічнай і сельскагаспадарчай пагрозай. Гэта досыць складана, але птушыны грып патрабуе нашай увагі, бо можа стаць прычынай новых пандэмій.

У доўгатэрміновай перспектыве рызыка новай пандэміі вельмі значная. Але варта памятаць, што, хоць грып лепш за любы іншы вірус умее змяняць від гаспадара і ствараць пандэміі, зрабіць гэта вірусу ўсё яшчэ неверагодна цяжка.

Пераважная большасць выпадкаў пераходу птушынага грыпу на людзей з'яўляюцца адзінкавымі падзеямі. І іх наступствы непрадказальныя. Большасць з іх даволі лёгкія — напрыклад, яны выклікаюць кан'юктывіт — але некаторыя могуць быць вельмі цяжкімі, як у выпадку з першым зарэгістраваным выпадкам H5N5. Але пасля інфікавання аднаго чалавека большасць вірусаў птушынага грыпу не распаўсюджваюцца далей.

Навукоўцы будуць сачыць за некалькімі трывожнымі прыкметамі таго, што вірус можа адаптавацца да людзей, асабліва за любымі намёкамі на перадачу ад чалавека да чалавека. Няма ніякіх прыкметаў таго, што гэта адбылося цяпер.

Прынамсі пакуль што для чалавецтва рызыка ад H5N5 застаецца нізкай, і няма прычын думаць, што гэта было нешта большае, чым трагічны адзінкавы выпадак. Аднак у вірусаў грыпу будзе шмат магчымасцяў паспрабаваць яшчэ раз. Паколькі H5N5 і іншыя падтыпы віруса птушынага грыпу працягваюць цыркуляваць, важна, каб мы працягвалі ўважліва сачыць за гэтым вірусам.

Аўтар артыкула — Эд Хатчынсан (Ed Hutchinson). Ён прафесар у Цэнтры даследаванняў вірусаў MRC-Універсітэта Глазга. Артыкул, перакладзены з арыгінала (з невялікімі скарачэннямі) з дазволу аўтара, быў апублікаваны ў часопісе The Conversation пад назвай «First human bird-flu death from H5N5 — what you need to know». Артыкул распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй CC-BY-ND 4.0.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Намасце
    30.11.2025
    Калі гэтая зараза не перадаецца ад чалавека да другога чалавека, то і добра. Птушак мы кормім на адлегласці, рукамі іх не чапаем, у дзюбу не цалуем.
  • Ігар Лямеш
    30.11.2025
    Дзякую. Прабачце, што толькі на словах. Будуць сілы зазірну у падручнік, там ёсць цікавая схема перадачы генаў віруса грыпа пры змене гаспадара. На ёй пазначаны і вядомыя пандэміі.
  • аб'ект насмешак Максіма Дызайнера (колхозник)
    30.11.2025
    А ёсць магчымасць апублікаваць літаральна некалькі старонак (скрынаў) з падручніка 2018-га года выдання?

    Шмат часу прачытаць не займае. Разумееш прачытанае не адразу. І не да канца. І харошы падручнік вучыць шукаць невядомае. Быць гатовым да таго, што запамятанае табою апынецца старым поглядам на ісціну.

    1. Больш разнастайнейшага за вірусы рэалма (классіфікацыйнай групіроўкі ствалавога узроўня) не існуе, таму што вірусы жывуць на усіх іншых формах жыцця, клетачным апаратам якіх карыстаюцца.

    2. У падручніку на двух простых прыкладах -

    рэтравіруса (аднанітачнага РНК ) Human Imunodeficiency Virus і

    Human Influenza Virus (васьмінітачнага РНК)

    - дэманструецца розніца паміж аднанітачнымі і васьмінітачнымі РНК вірусамі.

    Аднанітачны ВІЧ утрымлівае у капсідзе РНК і адзін бялок - зваротную транскрыптазу. Яна перапісвае вірусную РНК на ДНК, ствараючы гібрыдную спіраль РНК-ДНК, але

    робіць прынамсі адну памылку

    у кожным цыкле рэплікацыі. (Гэта пачатак, далей будуецца ДНК-ДНК спіраль, якая і убудоўваецца у спіраль ДНК клеткі гаспадара.) У выніку ВІЧ, які зайшоў у макрафаг гаспадара, мутуе у арганізме нелечанага інфікаванага да формы, здольнай інфіцыраваць T-лімфацыты.

    З 1908-га года Simian Imunodeficiency Virus (Вірус Імунадэфіцыта Малпаў) пераскокваў на чалавека некалькі разоў, незалежна і ад розных відаў monkey (хвастатых малпаў). Недакладнасць капіравання накіроўвае эвалюцыю аднанітачнага РНК віруса.

    Вірус Грыпа Чалавека - васьмінітачны (звычайна). Пры умове трапляння у адну клетку гаспадара двух розных штамаў, пры генерацыі новага пакалення ніткі проста

    перамешваюцца.

    У выніку атрымоўваецца новы вірус. Эвалюцыю васьмінітачнага віруса накіроўвае рэкамбінацыя. (Проста гэта прасцей за мутацыю)

    На мадэлі эвалюцыі віруса грыпа чалавека пазначаны даты:

    1918 (іспанскі),

    1950 (іспанскі, які "уцёк" з лабараторыі у 1977-м годзе і стаў "рускім"),

    1957 (азіяцкі),

    1968 (ганконгскі),

    1977 (рускі, уцякач з лабараторыі, дзе захоўваўся з 1950-га),

    2009 (ізноў іспанскі, але з нітак вірусаў грыпа свіні - 5 нітак, дзікай паўночна-амерыканскай вуткі -2 ніткі, і чалавека-1 нітка).

    На дату друку падручніка ( 2018 ) актуальнымі лічыліся інфекцыі H3N2(ганконгскі) і Н1N1(іспанскі).

    У нованароджанага дзіцяці ворганы імуннай сістэмы яшчэ не сфарміраваліся, у вельмі старога - не могуць функцыянаваць з эфектыўнасццю здаровага дарослага. Таму дзе гэтыя кагорты - група рызыкі для старога, вядомага імуннай сістэме усёй папуляцыі Н1N1 альбо H3N2.

    Наступствы грыпа звычайнай вірулентнасці (Н1N1,H3N2) прадказальныя - лёгкая форма для здаровага дарослага, смерць для нованароджанага і вельмі старога.

    Непрадказальная падзея рэкамбінацыі нітак у клетках гаспадара.

    Ёсць толькі вядомыя шляхі: дзікі від (ежы чалавека) -> дамашні від (ежы чалавека)+сам чалавек, які з ёю возіцца+вірусолаг, які возіцца з вірусам у лабараторыі.

    Дзякую за інфармацыю, пра ЗАРЭГІСТРАВАНУЮ смерць ад камбінацыі H5N1.

    Я б сачыў і за лабараторыяй, дзе ізаліравалі штам.

    Мяркуецца, што у 1918-м усе восем нітак чалавечы вірус грыпа Н1N1 узяў ад вуткі.

    Але па стану на 2009 людзі ужо столькі ведаюць пра вірус грыпа, што могуць выдаць рэцэпт рэкамбінацыі таго ж самага Н1N1 (5 нітак ад віруса грыпа свіні, 2 ніткі ад віруса грыпа вуткі паўночна-амерыканскай дзікай, 1 нітка ад ганконгскага віруса грыпа чалавека H3N2).

    Могуць таксама згадаць выпадак "уцёкаў" віруса Н1N1, захоўваемага з 1950-га, з нейкай лабараторыі, вядомы як "рускі" грып.

    Любая незнаёмая чалавечай папуляцыі камбінацыя, будзе пандэмічнай з-за наіўнасці імунітэта. Праз 2-3 гады імунітэт выпрацуецца супраць гэтай камбінацыі. І спрацуе праз гады у тых хто выжыў падчас пандэміі, але толькі супраць знаёмай камбінацыі.

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка5

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі26

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка5

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць