Здароўе

У Расіі абверглі інфармацыю пра новы небяспечны вірус

Расспажыўнагляд зняпраўдзіў паведамленні, што ў Расіі выяўлены новы вірус, які выклікае кашаль з крывёю.

Як удакладніла ведамства, захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, грып і COVID-19 на мінулым тыдні знізілася.

На выходных у тэлеграм-каналах, у тым ліку і беларускіх, распаўсюджвалася інфармацыя, што ў Расіі з'явіўся новы небяспечны вірус.

«У шэрагу рэгіёнаў Расіі зафіксаваныя выпадкі захворвання, якія характарызуюцца высокай тэмпературай (да 39°C), моцнай слабасцю і кашлем. Хвароба пачынаецца з звычайнай ламоты ў целе, але хутка прагрэсуе, прыводзячы да значнага пагаршэння самаадчування. Некаторыя хворыя адзначаюць кашаль да слёз і наяўнасць крыві ў макроце. Асаблівасцю дадзенага захворвання з'яўляецца тое, што тэсты на COVID-19 і грып у хворых даюць адмоўны вынік», — гаварылася ў тым паведамленні.

Разам з тым паведамлялася, што сапраўды ў Беларусі ў шэрагу гарадоў пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

«Над галавой лятае па 20 тон». Брат і сястра з Беларусі расказалі, колькі зарабляюць у порце польскай Гдыні3

Ва Украіне апублікавалі свежы палітычны рэйтынг. Зяленскі не на першым месцы24

У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця2

Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома2

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць