Ежа33

Камароўка рэзка апусцела. Што там можна набыць у апошнія дні восені, дзе чарэшні па 300 рублёў

Да каляндарнай зімы засталося зусім трохі. Купіць сезонныя садавіну і гародніну на рынку ўсё яшчэ магчыма. Аднак ёсць пэўныя пытанні з асартыментам.

Журналісты Tochka.by у пятніцу заехалі на Камароўку. Глядзім, што колькі каштуе і якія адбыліся змены.

Адразу адзначым, што сезонны рынак збяднеў. На некалькіх радах, дзе яшчэ зусім нядаўна бойка прадавалі беларускія агуркі, памідоры і грыбы, цяпер — пустата. Нават неяк сумна.

Але радуе, што ўжо з'явіліся гандляры навагоднімі цацкамі.

«Вельмі прыгожыя снегіры», — гучна расхвальвала жанчына прадукцыю.

Пагодзімся, некаторыя цацкі былі вельмі нічога. Цэны — ад Br0,5 да Br50.

У цэлым пакупнікі ўсё ж такі былі. Многія ведаюць, дзе прадаюць гародніну па прыемных цэнах. Каля гэтых прылаўкаў народ нават тоўпіўся.

«Будзе вам поўны джынгл бэлс», — з'едліва адзначала адна з прадавачак. Магчыма, яна пазайздросціла, што яе гандлёвае месца не такое яркае ў параўнанні з іншымі.

Бульба, як звычайна, ёсць розных гатункаў — і на дранікі параяць, і на пюрэ. Самы танны варыянт каштуе Br0,99, даражэйшы — Br2,5.

Цэны на іншую папулярнуб гародніну: капуста белакачанная — па Br0,99—2,99, цыбуля — па Br1,5—3,5, морква — па Br0,8—4, буракі — па Br0,99—4. Усё стабільна.

Затое памідораў і агуркоў ад фермераў практычна няма.

Цэны на таматы па рынку — у дыяпазоне Br3,5—29 за 1 кг. З агуркамі яшчэ складаней — трэба хадзіць іх шукаць. Усё ж такі знайшлі танныя варыянты ўсяго за Br5, самыя дарагія — Br14,9.

Выбар перцаў крыху большы. За кіло ў вас папросяць ад Br2,5. Баклажаны таксама ў наяўнасці. Цана на гэтую гародніну — Br5,9—9,9.

Кошт саленняў таксама практычна не змяніўся. У некаторых прадаўцоў можна знайсці крыху таннейшыя агуркі — Br6 за 1 кг, але ёсць і дарагія — за Br15. Квашаная капуста каштуе Br5,99—12.

Звычайная зеляніна абыдзецца ў Br14—25 за кіло. Грыбоў амаль не засталося. Шампіньёны прадаюцца па Br8—12.

Што тычыцца часнаку, то яго аддаюць па Br13,9—25 за 1 кг. Усё яшчэ шмат розных гарбузоў, каштуюць Br2—6.

Вельмі танных ананасаў, як у мінулыя паходы на Камароўку, няма. Цяпер трэба будзе заплаціць Br9,9—35 за 1 кг.

Крыху падаражэў вінаград. Яго аддаюць па Br4,9—35,9. Варыянтаў па Br2 ужо няма.

Затое цытрусавыя ўсё яшчэ па прыемных цэнах. Апельсіны каштуюць Br4,9—17,9, лімоны — Br4,9—40, мандарыны — Br3,9—25.

Таксама ёсць вельмі танныя бананы за Br3,9—6,9 і хурма за Br2,5—20.

Некаторыя цэны засталіся стабільнымі. Яблыкі каштуюць Br3,5—10 за 1 кг, грушы — Br8—12, фейхоа — Br4,9—35.

У некаторых прадаўцоў можна адшукаць таннае ківі ўсяго па Br4,9. Апошнія брусніцы па Br11,9 за 1 кг.

Чарэшні з Чылі па 300 рублёў.

Каментары3

  • хамса
    29.11.2025
    і ні аднаго каментарыя...
  • Сёньня быў тамака
    29.11.2025
    Няма і гандляроў асабліва на закрытым. Адміністрацыя перакінула ўсіх на новыя месцы, і плануе замену вітрын, дзе былі яйкі, мяса.
  • хамса
    30.11.2025
    свякроў (яна жыве побач з Камароўкай) вызвала мужа, каб купіў ёй мяхі бульбы на Камароўцы. муж у выніку схадзіў у магазін, сказаў, што там танней і якасць нармальная

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць