Вайна1212

У Чорным моры гараць ужо два танкеры з расійскага ценявога флоту

Прыкладна за 35 марскіх міляў ад узбярэжжа Турцыі ў Чорным моры загарэўся танкер Virat, які ішоў пад сцягам Каморскіх астравоў. Раней паведамлялася, што аналагічны лёс напаткаў танкер Kairos пад сцягам Гамбіі.

Virat знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і Швейцарыі, Kairos — пад санкцыямі ЕС, Брытаніі і Швейцарыі. Хоць гэтыя танкеры фармальна ходзяць пад сцягамі Каморскіх астравоў і Гамбіі, насамрэч, паводле звестак украінскай разведкі, яны належаць расіянам.

Дакладныя прычыны меркаваных выбухаў і пажараў на абодвух танкерах пакуль не вядомыя.

Z-блогеры пішуць, што судна магло быць атакаванае пяццю безэкіпажнымі катарамі прыкладна за 35 марскіх міляў ад берага ў Чорным моры. У выніку трапляння было нібыта пашкоджана машыннае аддзяленне.

Ва ўпраўленні турэцкага мараходства паведамілі, што стан 19 членаў экіпажа нармальны, але ў машынным аддзяленні назіраецца задымленне. 

Турэцкае ўпраўленне суднаходства ўдакладняе, што Kairos гарыць прыкладна за 28 марскіх міляў (больш за 50 км) ад турэцкага берага, Virat — на ўсход ад яго, прыкладна за 35 міляў (каля 65 км) ад турэцкага берага.

Да найбліжэйшага пункту ўкраінскага ўзбярэжжа ад гэтага раёна — больш за 350 км.

На месца абодвух здарэнняў накіраваныя ратавальнікі. Паводле інфармацыі турэцкіх уладаў, члены абодвух экіпажаў эвакуяваныя.

Каментары12

  • T
    28.11.2025
    Давно пора потопить все эти кораблики из теневого флота.
  • Вольга
    28.11.2025
    Дзе рускія дадаюць ценю - людзі павінны дадаць святла. Як мага болей. Каб не згасла да канца.
  • Масква праводзіць генацыд ва усходняй Украіне
    28.11.2025
    T, Даўно трэба было так дзейнічаць, Масква праводзіць генацыд ва усходняй Украіне . Слава Украіне, Слава ЗША і НАТА!

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць