Свет1212

Трамп ануляваў большасць дакументаў, падпісаных Джо Байдэнам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў у сацыяльнай сетцы Truth Social, што прызнае несапраўднымі ўсе ўказы і дакументы, падпісаныя сваім папярэднікам Джо Байдэнам з дапамогай аўтапэна — прылады для аўтаматычнага подпісу.

Па распараджэнні Трампа раней у Белым доме ў партрэтнай галерэі прэзідэнтаў ЗША замест партрэта Джо Байдэна павесілі партрэт з ягоным подпісам, зробленым аўтапэнам. Фота: P Photo/Jose Luis Magana

«Любы дакумент, падпісаны «сонным Джо Байдэнам» з дапамогай аўтапэна, а гэта прыкладна 92% дакументаў, адмяняецца і губляе сілу», — напісаў Трамп.

Ён абвясціў, што аўтаподпіс не можа выкарыстоўвацца без спецыяльнага дазволу прэзідэнта ЗША.

«Гэтым я адмяняю ўсе выканаўчыя загады і ўсё астатняе, што не было непасрэдна падпісана Джо Байдэнам, паколькі людзі, якія кіравалі аўтапэнам, зрабілі гэта незаконна. Джо Байдэн не браў удзелу ў працэсе выкарыстання аўтапэна, а калі ён скажа, што браў, яго прыцягнуць да адказнасці за хлуслівыя паказанні».

Каментары12

  • Клініка
    29.11.2025
    Байдэн геній у параўнанні з гэтым. Такім людзям як Трамп нельга даваць у рукі уладу, бо ў іх, дыктатараў, адзін канец, дыктатура. Адна надзея на моцныя дэмакратычныя і прававыя інстытуты ЗША.
  • Суд
    29.11.2025
    Трамп прайграе любы суд у гэтым пытанні. Гэта ён павінен будзе прывесці доказы, а іх не будзе. Байдэн паўторыць, што браў удзел і на гэтым усё. Як і з усім, што ляпае Трапм. Пшык.
  • Шляхцич Завальня
    29.11.2025
    Лучше бы он путина аннулировал

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць