Свет11

Да 2100 года палова сусветных пляжаў можа знікнуць

Навукоўцы папярэджваюць: калі выкіды парніковых газаў не будуць зніжацца, да 2100 года свет можа страціць да паловы пясчаных пляжаў. Да такіх высноў прыйшла група даследчыкаў з Аб’яднанага даследчага цэнтра Еўрасаюза, чыя работа апублікаваная ў часопісе Nature Climate Change.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Спецыялісты пад кіраўніцтвам акіянографа Міхаліса Вусдукаса прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі ўзбярэжжаў за апошнія тры дзесяцігоддзі і звялі іх з мадэлямі росту ўзроўню мора.

Высветлілася, што асноўныя пагрозы — гэта глабальнае пацяпленне, якое выклікае пад’ём вады і больш моцныя штормы, а таксама чалавечая дзейнасць: шчыльная забудова і будаўніцтва плацін перашкаджаюць натуральнаму аднаўленню пяску.

Нават пры аптымістычным сцэнарыі, калі выкіды стабілізуюцца каля 2040 года, знікненне пагражае прыкладна 37% пясчаных пляжаў.

Асабліва вялікія страты чакаюцца ў краін з доўгімі ўзбярэжжамі. Аўстралія можа страціць амаль 15 тысяч кіламетраў пляжаў. У зоне высокай рызыкі таксама Канада, Чылі, Мексіка, Кітай і ЗША.

У адносным выражэнні найгоршая сітуацыя ў малых краінах — напрыклад, Гамбія і Гвінея-Бісау могуць страціць больш за 60% сваіх пляжаў, што сур’ёзна ўдарыць па іх эканоміцы і турызме.

Даследчыкі нагадваюць, што пляжы — гэта не толькі зона адпачынку, але і натуральная абарона ўзбярэжжаў ад штормаў і паводак. Іх знікненне зробіць прыбярэжныя рэгіёны значна больш уразлівымі.

Аднак працэс яшчэ можна запаволіць. Зніжэнне выкідаў і выкананне кліматычных дамоўленасцяў дазваляюць прадухіліць да 40% страты пляжаў. Як паказвае прыклад Нідэрландаў, пры правільным кіраванні ўзбярэжжам эрозію можна стрымліваць нават пры росце ўзроўню мора.

Каментары1

  • Крэпкі хазяйственнік
    29.11.2025
    Мільёны еўрапецаў, з-за глабальнага пляжнага крызісу, будут ламіцца ў Беларусь
    Трэба будаваць турыстычныя кластары на Паазер'і

Цяпер чытаюць

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка1

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

На журналістку Ірыну Халіп завялі крымінальную справу. Дапытвалі яе старых бацькоў4

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць32

Да кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака прыйшлі з вобшукамі18

Кіраўнік Офіса Зяленскага: Ніхто не павінен разлічваць, што мы аддадзім тэрыторыю7

Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ6

У Мінску адкрыўся рух па мосце на вуліцы Галадзеда

Адміністрацыя Трампа праверыць грын-карты выхадцаў з 19 краін, у тым ліку з Афганістана1

Татуіроўкі б'юць па імунітэце і прыводзяць да хранічнага запалення ў лімфатычнай сістэме — новае даследаванне3

Два беларускія аркестры сабралі аншлаг на «патаемным» выступленні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка1

Памілаваны і дэпартаваны ўкраінец Катовіч расказаў, за якую абразу на яго пакрыўдзіўся Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць