На Камароўцы прадаюць чарэшню па цане больш за 100 даляраў за кілаграм
На мінскім Камароўскім рынку напрыканцы лістапада з’явілася чарэшня, прывезеная з Чылі. Ягаду прадаюць у крытым павільёне, але цана на яе проста шакуе — значна больш чым па 100 даляраў за кілаграм у пераліку, піша Tochka.by.

У аднаго з прадаўцоў кілаграм чарэшні каштуе 300 рублёў. Побач на іншым гандлёвым месцы журналісты знайшлі яшчэ два віды гэтай самай чылійскай чарэшні: жоўта-чырвонай па 320 рублёў і цёмнай па 280.

Пакупнікам абяцаюць, што яна «салодкая і сакавітая». На заўвагу пра высокую цану прадавачка толькі прапанавала невялікую зніжку — да 260 рублёў.
Для параўнання: мандарыны на тым жа самым рынку прадаюцца прыкладна па 3,9 рубля.
Каментары