Грамадства

«Непаразуменне наконт умоў аплаты працы». Кіраўніцтва «Суседзяў» сустрэнецца з работнікамі крамы, якая баставала ў Слуцку

Галоўны офіс «Суседзяў» пракаментаваў інфармацыю аб страйку ў краме ў Слуцку.

Фота: SlutskGorod

Гандлёвая сетка «Суседзі» апублікавала афіцыйную заяву з нагоды страйку ў краме ў Слуцку. У сетцы назвалі тое, што адбылося, «непрыемным інцыдэнтам». Аднак заявілі, што крама адчынілася ў свой час.

«Учора ў нашай краме ў горадзе Слуцку адбыўся непрыемны інцыдэнт — двое з 22 супрацоўнікаў крамы адмовіліся прыступіць да сваіх абавязкаў.

Тым не менш крама ў стандартным рэжыме пачала сваю працу ў 7.00 — працавалі касы самаабслугоўвання, ажыццяўлялася адпуск тавараў пакупнікам, што пацвярджаецца запісамі камер відэаназірання», — гаворыцца ў заяве.

У «Суседзяў» лічаць, што праблемы ўзніклі «з-за непаразумення асобнымі супрацоўнікамі ўмоў аплаты ў кампаніі». Кіраўніцтва збіраецца правесці нечарговую сустрэчу з работнікамі крамы.

«Для больш дэталёвага тлумачэння ўсіх пераваг працы ў краме, а таксама форм і спосабаў матэрыяльнага заахвочвання, кіраўніцтвам кампаніі, 25 красавіка будзе праведзена нечарговая сустрэча з калектывам крамы», — паабяцалі ў «Суседзяў».

Нагадаем, слуцкі партал паведаміў, што раніцай 24 красавіка крама «Суседзі» не адчынілася своечасова з-за страйку супрацоўнікаў. Паводле інфармацыі выдання, пасля павелічэння рэжыму працы да 2 гадзін ночы задач у персаналу стала значна больш, супрацоўнікі неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва з просьбай падняць зарплаты. Міні-страйк стаў апошняй кропляй і спробай дастукацца да адміністрацыі сеткі.

Пазней у «Суседзяў» заявілі, што страйку не было, а працаваць адмовіліся не дзевяць чалавек, а ўсяго двое.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць