Свет11

У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў

Пасля смерці Папы Францішка свет чакае імя новага духоўнага лідара 1,3 мільярда каталікоў. У ліку галоўных кандыдатаў адразу некалькі яркіх фігур — кожны са сваім падыходам да веры і міжнароднай палітыкі. Сімпатыі да Украіны выказвае кардынал Клаўдыа Гуджэроці з Італіі, піша BILD. Гуджэроці таксама добра вядома беларускім вернікам. 

Клаўдыа Гуджэроці ў Будславе, 2023 год. Фота: Catholic.by

69-гадовы ватыканскі іерарх добра вядомы беларускім вернікам, бо з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. 

У верасні 2012 года Клаўдыа Гуджэроці зрабіў візіт у турмы, дзе ўтрымліваліся беларускія палітычныя зняволеныя, што стаўла знакавым актам духоўнай падтрымкі і міжнароднай увагі да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Ён наведаў некалькі пенітэнцыярных устаноў, дзе асабіста перадаў вітанні і духоўную падтрымку палітвязням ад Папы Бенедыкта XVI. Сярод іх былі, напрыклад, Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец.

Таксама Клаўдыа Гуджэроці спрычыніўся да вяртання ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады ў 2020 годзе не пускалі назад.

Нунцый Гуджэроці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

Гуджэроці таксама доўгі час працаваў у Кіеве і Тбілісі, а цяпер узначальвае ватыканскую структуру па справах усходніх цэркваў. На думку назіральнікаў, ён «ідэальнае спалучэнне дыпламата і пастыра» — і адзін з нямногіх у Ватыкане, хто адкрыта падтрымлівае Украіну, піша BILD.

Каментары1

  • 1
    23.04.2025
    Молімся...

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць