Грамадства88

Беларус прытуліў парася дзіка, цяпер яны не расстаюцца

Гісторыя незвычайнага сяброўства пачалася выпадкова. Улетку Ігар адправіўся ў лес, каб дазняць чарговы ролік для свайго канала пра выжыванне ў дзікай прыродзе. Вярнуўся ж дахаты з малым дзікім парасём, піша «Анлайнер».

Займаючыся сваімі справамі, Ігар раптам пачуў шоргат у траве — перад ім з'явіліся два маленькія парасяці. Адно ўцякло, а другое, збіўшыся з ног, наляцела проста на мужчыну.

«Я ўзяў яго дадому, абагрэў. Шукаў ягоную маці, але так і не знайшоў. Яша (так назвалі дзіка) быў зусім худзенькі, маленькі. Я не ведаў, чым карміць, і даў яму грэчку — проста таму, што сам еў яе ў той дзень», — успамінае блогер.

Хоць Яша выглядае як свойская жывёліна, інстынкты дзікага звера праяўляюцца рэгулярна: перакапаная зямля на ўчастку, пастаянныя пошукі арэхаў і жалудоў у лесе, а галоўнае — любоў да валяння ў гразі.

@brestnovosti1 Белорус приютил дикого поросенка #брест #бресткаяобласть #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #белорус ♬ Epic Music(863502) - Draganov89

У Яшы нават ёсць свая лясная хаціна, куды яны з гаспадаром часам заходзяць перачакаць дождж або проста папіць гарбаты. А пакуль ён працягвае бегаць за сваім «прыёмным бацькам» і радаваць гледачоў.

Каментары8

  • Як жа крута!!!
    12.04.2025
    Нереальная гісторыя сяброўства, нажаль паміж людзьмі такое таксама бывае нячаста.
  • З-пад Менску
    12.04.2025
    Даць прытулак=прытуліць. Майму адчуванню не муляе. Нашто рабіць заўвагу? А нашто я раблю? Гэта адвечнае нашае... Каб жа ж нічога больш не было, дык можна б было б і гуляцца ў пясочак. А так жа ж ёсць. Але ж гэтая гульня - нашае ратаванне і наш праклён. І наш шлях. Не звяртаць увагі на праблемы, якія ёсць, але ад нас не залежаць, і гуляцца ў свае, хай штучныя, але зручныя. Але нешта мы прайграем з гэтым нашым шляхам. Ён сцякае ў паўночна-беларускі пясок.
  • Žvir
    12.04.2025
    Cudoŭnaja historyja. Alie ž dzičok užo nia zmoža viarnucca ŭ pryrodu da svajho dzikaha žyccia, i što daliej ? Moža nia varta bylo čapać jaho, maci znajšla b ich. A ciapier toļki kali jaki zaapark prymie...

    Jany nadzvyčaj razumnyja. Jak varyjant, pasprabavać šukać trufieli, ź jahonaj dapamohaj. Kažuć, što ŭ Bielarusi ich dačorta, alie nichto nie znachodziŭ...

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз13

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць