Эканоміка11

Урад зняў забарону на ўвоз сэканд-хэнду з Літвы

Забарона на ўвоз у Беларусь адзення, што было ў карыстанні, з тэрыторыі Літвы перастане дзейнічаць з 28 сакавіка. Пра гэта сведчыць пастанова ўрада №174, апублікаваная ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце гаворыцца: «Выключыць пазіцыю «адзенне і іншыя вырабы, што былі ва ўжыванні».

Гэтая пастанова працягвае дзеянне забароны на ўвоз шэрагу тавараў з Літвы на тэрыторыю Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжання. Першапачаткова забарону ўвялі вясной 2024 года, затым працягнулі да кастрычніка таго ж года. Цяпер гэтая мера зноў падоўжана — да 1 кастрычніка 2025 года, піша «Спутнік».

Пры гэтым выключэнне для «сэканд-хэнду» азначае, што менавіта адзенне, што было ва ўжыванні, з 28 сакавіка зноў можна будзе ўвозіць у Беларусь з Літвы.

Пад забаронай, як і раней, застаюцца іншыя тавары, якія нельга завозіць на тэрыторыю Беларусі праз пункты пропуску на мяжы з Літвой.

У спісе: мінеральная вада, піва (у тым ліку безалкагольнае), віно, вінаграднае сусла, вермуты, спірт этылавы, воцат, шыны і пакрышкі пнеўматычныя гумовыя і іншыя грузы.

Каментары1

  • Мат
    27.03.2025
    А ничего что в ЕС санкции на ввоз seconda в РБ? Не слишком ли товарообмена с этой чудной Литвой? Цигарэтки, second......

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць