Грамадства88

У Вільні на Дзень Волі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Каля будынка літоўскага Сейма 25 сакавіка прайшла цырымонія ўзняцця беларускага нацыянальнага сцяга. У цырымоніі адзначэння гадавіны падзеі ўзялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі яе офіса, літоўскія дэпутаты, у тым ліку першы віцэ-спікер Сейму Юозас Олекас, замежныя дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары, піша Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода

Прагучаў беларускі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто загінуў за незалежнасць Беларусі.

Святлана Ціханоўская на мітынгу сказала, што вельмі ганарыцца бел-чырвона-белым сцягам, які стаў сімвалам незалежнасці і няскоранасці беларусаў. Яна ўзгадала, як 107 гадоў таму была абвешчана незалежнасць Беларусі ў Мінску, і тады ж афіцыйна з'явіўся яе сцяг, з якім доўга змагаліся «сталіністы і іншыя ворагі беларушчыны».

— Але беларусы яго зноў і зноў выносілі на вуліцы. Я з гонарам гляджу на гэты сцяг. І веру, што пакуль лунае гэты сцяг, пакуль ёсьць беларуская мова, пакуль ёсьць нашы саюзьнікі — такія, як Літва і іншыя краіны Эўропы, ня зьнікне вера, што Беларусь як незалежная краіна адновіцца. Мы пройдзем увесь шлях да свабоды, адродзім нашу прыналежнасць да Еўропы, да якой гістарычна належым, — сказала яна.

Выступаючы з трыбуны Сейма Літвы, Святлана Ціханоўская нагадала, што Літва адной з першых прызнала незалежнасць БНР у 1918 годзе, пазней прыняла першы ўрад у выгнанні, а ў студзені 1991‑га ўжо беларусы разам з літоўцамі баранілі свабоду каля парламента і тэлевежы ў Вільні.

— Беларусы і літоўцы разам удзельнічалі ў вызвольных паўстаннях супраць Расійскай імперыі, разам перажывалі прыгнёт савецкай акупацыі. Нашае сяброўства будуецца не толькі на геаграфіі, але на агульных ідэалах і каштоўнасцях. І сёння, сярод іншага, мы ўшаноўваем гісторыю нашага супольнага змагання за свабоду, — падкрэсліла яна.

— Наша мэта — вырвацца з-пад расійскай акупацыі, з-пад тыраніі Лукашэнкі і вярнуць Беларусь у еўрапейскую сям’ю народаў. Мы разумеем, што вызваленне Беларусі — гэта наша задача і наш абавязак. Але мы не зможам гэтага зрабіць без саюзнікаў.

Да такіх саюзнікаў яна аднесла Літву, і падзякавала ўсім дзеячам, якія падтрымлівалі Беларусь.

Каментары8

  • Usaid
    25.03.2025
    Пару миллионов и обычная домохозяйка превращаетсяц в глашатая, рассказывающего про «советскую оккупацию»
  • бабруйчанін
    25.03.2025
    Usaid, Прыкінь " аід.us" Пару мілльонаў беларусаў і простая годная " дамахазяйка" зменьвае Гісторыю.
  • З Днём Волi
    25.03.2025
    Зараз па факту Цiханоýская прэзiдэнтка але для беларускай эмiграцыi на Захадзе, выбачайце але складана ýявiць што большасць беларусаý у Расii лiчаць яе за сваю прэзiдэнтку. Але iх так сама не мала, каля 500 тыс. беларускiх эмiгрантаý у дэмакратычных краiнах. Гэтакi нацыянальны лiдар як у Тыбета Далай Лама: па большай частцы дэкларацыйныя заявы непадмачаваныя рэальнымi дзеяннямi i цэрыманiяльная функцыя.

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць