Свет

Нью-Ёрк зацягнула дымкай з-за пажараў у Канадзе

За тры дні да фіналу чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў нядзелю на стадыёне ў Іст-Рутэрфордзе ля Нью-Ёрка, увесь штат Нью-Ёрк і частка штата Нью-Джэрсі ахутаны дымам.

Фота: Selcuk Acar / Anadolu via Getty Images

Улады выпусцілі папярэджанні аб вельмі нізкай якасці паветра з-за дыму ад больш чым 100 лясных пажараў у Канадзе, піша Bild.

Амерыканскія спецыялісты рэкамендуюць насельніцтву абмежаваць або цалкам выключыць знаходжанне на адкрытым паветры, насіць ахоўныя маскі пры выхадзе на вуліцу, а таксама падтрымліваць чысціню паветра ў памяшканнях, зачыняючы вокны і выкарыстоўваючы ачышчальнікі паветра або кандыцыянеры.

З-за моцных лясных пажараў у сераду ў канадскім мегаполісе Таронта таксама быў зафіксаваны нізкі ўзровень якасці паветра. Шлейфы дыму з паўночна-заходняй часткі правінцыі Антарыё накрылі горад і рушылі далей на паўночны ўсход ЗША, зацягнуўшы неба дымкай.

Самі лясныя пажары бушуюць у маланаселеных раёнах за сотні кіламетраў ад Таронта і не ўяўляюць непасрэднай пагрозы для гарадоў.

Паводле даных урада, у сераду па ўсёй краіне дзейнічала каля 835 пажараў, прычым 112 з іх былі класіфікаваныя як «некантралюемыя». На гэты момант выгарэла тэрыторыя плошчай 1,9 мільёна гектараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць