Спорт1212

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Нас чакае ў нядзелю суперфінал Іспанія — Аргенціна.

Rebecca Blackwell / AP

Англія забіла ў пачатку другога тайма — вызначыўся Энтані Гордан, а потым Аргенціна села на чужыя вароты.

Два галявыя пасы Месі цягам пяці хвілін на 85‑й і 90-й Энца Фернандэсу і Лаўтару Марцінесу — і Аргенціна ў фінале, дзе ў нядзелю згуляе з Іспаніяй (пачатак а 22:00).

Аргенціна тройчы выйграла чэмпіянат свету (1978, 1986, 2022). Іспанія толькі аднойчы (2010).

У матчы за трэцяе месца згуляюць Францыя і Англія (00:00, нядзеля).

Каментары12

  • 20 год у афсайдзе
    16.07.2026
    Як кажуць англічане bottle job

    Тухель апасля гола імкнуўся засушыць гульню, тады як Скалоні кідаў усё што ёсць, каб тэмп не спадаў. І апасля Англія стала прыжымацца глыбей і глыбей. І прапусціла "ў раздзявальню".

    У Прэм'ер-лізе такое нярэдка бывае, што характэрна
  • Жвір
    16.07.2026
    Усё па-справе, інглішы самі аддалі перамогу суперніку. Дамінаваць 2/3 часу гульні, забіць гол, і ... спыніцца. Так з Аргентынай не гуляюць тыя, хто хоча яе перамагчы.
    Выйшлі наперад, аддалі сярэдзіну поля, адмовіліся ад прэсінгу, дазвалялі суперніку свабодна прымаць мяч, гуляць у пас перад уласнай штрафной пляцоўкай ! Неверагодна, невытлумачальна. На што каманда Англіі разьлічвала, што Аргентына адмовіцца ад барацьбы ?
    Цалкам заканамерны вынік ! А ў фінале будзе сапраўдная сеча...
  • Жвір
    16.07.2026
    Бронза цікавей за золата, пры чым тут судзьдзі ? Вы будзеце працягваць цьвердзіць, што судзьдзі цягнуць каманду Аргентыны па турніру ? Абсурд.

    Французы маюць дужэйшую каманду, чым англічане, а там, як карта ляжа...

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць