Міністр абароны ЗША адмаўляе ўцечку ваенных планаў праз чат у Signal. А Кангрэс патрабуе расследавання
Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт адмаўляе, што ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа нехта адпраўляў тэкставыя паведамленні з планамі вайны ў Signal. Хэгсэт назваў галоўнага рэдактара часопіса The Atlantic Джэфры Голдберга, якога дадалі ў чат з абмеркаваннем удараў па хусітах, «хлуслівым і вельмі дыскрэдытаваным так званым журналістам», паведамляе CNN.

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт адмаўляе, што нехта з адміністрацыі Дональда Трампа адпраўляў праз Signal «тэкставыя паведамленні з планамі вайны».
«Ніхто не адпраўляў тэкставыя паведамленні з планамі вайны. І гэта ўсё, што я магу сказаць з гэтай нагоды», — коратка заявіў міністр абароны ЗША, калі выходзіў з самалёта на вайсковай базе Перл-Харбар на Гаваях.
Раней галоўны рэдактар часопіса The Atlantic распавёў, што дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай абароне Майкл Уолтц дадаў яго ў чат у месенджары Signal, дзе абмяркоўваліся напады на пазіцыі хусітаў, у тым ліку цэлі, час і ўзбраенні, якія выкарыстоўваюцца для ўдараў.
Хэгсэт назваў Джэфры Голдберга «хлуслівым і вельмі дыскрэдытаваным так званым журналістам».
У той жа час у Кангрэсе ЗША патрабуюць расследавання здарэння. Памочнік аднаго з кангрэсменаў-дэмакратаў, апісваючы стаўленне ў Кангрэсе да інцыдэнту на ўмовах ананімнасці, назваў яго «кашмарам для аператыўнай бяспекі».
Суразмоўцы Politico у Пентагоне заявілі, што сітуацыя з чатам у Signal з'яўляецца «проста неверагоднай» і «ў гэта немагчыма паверыць».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Каб адмаўляць зараз тое, прыйдзецца ўсім удзельнікам чата хлусіць.