На наступным тыдні ў некаторых раёнах будзе адключана тэлебачанне
«Белтэлекам» на сваім сайце паведамляе пра планавыя работы ў сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання, якія будуць праводзіцца з 25 па 26 сакавіка.

Карыстальнікі не змогуць атрымаць доступ да абавязковага агульнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, а таксама да асобных радыёстанцый.
Так, 25 сакавіка з 09:15 да 15:00 магчымыя цяжкасці з доступам да тэлебачання ў Акцябрскім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Светлагорскім раёнах (Гомельская вобласць), а таксама ў Глускім раёне (Магілёўская вобласць).
У Мінскім, Маладзечанскім, Валожынскім, Вілейскім раёнах (Мінская вобласць) і Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць) магчымыя перабоі ў працы тэлебачання і радыё 26 сакавіка з 09:15 да 16:15.
Гэтыя работы не закрануць інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
што!? а дзе інаугурацыю глядзець?