Грамадства2929

Марзалюк: Герб Пагоня ніколі не быў забаронены!

Дэпутату пры адказе пра статус герба Пагоня давялося выкручвацца. «У нас ёсць паняцце экстрэмісцкай сімволікі, але прамой забароны, тое, пра што вы кажаце, няма».

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк прыйшоў на праграму БТ «100 пытанняў даросламу». Там яго папрасілі растлумачыць, чаму бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным у 1990-я, цяпер забаронены.

«Яго выкарыстоўвалі на Усебеларускім кангрэсе ў 1917-м годзе. Ён быў абсалютна пазітыўным момантам. Але потым была вайна. І гэты сцяг стаў аб'ектыўна сімвалам і маркерам тых беларускіх нацыяналістаў, якія супрацоўнічалі з Гітлерам», — даводзіў Марзалюк, што нацыянальны сцяг у многіх асацыюецца з акупацыяй.

«Вось для мяне на сённяшні дзень людзі, якія выходзяць пад гэтым сцягам на дэманстрацыі і ўсё астатняе, гэта людзі, якія хацелі знішчыць маю краіну ў 2020 годзе. І на сённяшні дзень ён стаў (…) сімвалам нянавісці аднаго беларуса да іншага».

Дэпутат дадаў, што большасць насельніцтва нацыянальным сцягам лічыць афіцыйны чырвона-зялёны.

«Герб Пагоня таксама пад забаронай?» — спыталі ў Марзалюка.

«Не, ён ніколі не быў… Хто яго забараняў? Ёсць пастанова Савета Міністраў ад 2008 года, згодна з якой усе гістарычныя выявы герба Пагоня знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Не блытайце. Дзяржаўны герб Беларусі 1991-1995 года, які з'яўляецца навадзельным, які стварылі беларускія мастакі, ён аддалена нагадвае Пагоню эпохі Вітаўта-Ягайлы, але толькі аддалена. А вось усе гістарычныя, рэальныя выявы Пагоні, яны выкарыстоўваюцца ў тым ліку ў афіцыйнай геральдыцы беларускіх гарадоў.

Схадзіце на Плошчу сцяга і паглядзіце на гербы, ну скажам, Віцебскай вобласці і іншыя. І вы ўбачыце, што Пагоня альбо як элемент герба, альбо сцяга, альбо як асноўны элемент, выкарыстоўваюцца.

Дарэчы, у нас ёсць паняцце экстрэмісцкай сімволікі, але прамой забароны, тое, пра што вы кажаце, няма. І Пагоню ніхто не забараняў гістарычную. Яе выкарыстоўваюць».

Пры гэтым за налепкі з Пагоняй ці яе выяву на вокладцы пашпарта людзей адпраўляюць у ізалятар на суткі. Фактычна гэта сімволіка пад забаронай.

Марзалюк выказаўся таксама, што беларускую мову трэба абараняць.

«У Канстытуцыі напісана, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы. І любы, хто абражае па-хамску нашу мову, прыніжае нашу годнасць, таму што абраза мовы, любой мовы, гэта прыкмета хамства і невуцтва.

І за гэта трэба несці пакаранне. Таму што гэта распальванне расавай, нацыянальнай нянавісці на моўнай глебе. І за гэта трэба адказваць. І ў адміністрацыйным, і ў крымінальным плане, калі склад злачынства ёсць».

Каментары29

  • Гісторык
    15.03.2025
    Хіба Ігар далей наіўна думае, што зможа змяніць сістэмы знутры.
  • Пара-Леановіч
    15.03.2025
    Па першае БЧБ прыняты беларусамі ў 1917 годзе на самым сапраўдным з'ездзе беларусаў, а ня прыгонным, якія зараз тут парламента і сходы. У часы ДСВ гітлераўцы афіцыйна не дазволілі выкарыстоўванне нацыянальнай сымболікі беларусам, але ж і не забаранялі, і гэта ня повад БЧБ забараняць зараз, бо нацыянальныя сьцягі іншых народаў афіцыйна выкарыстоўваліся іншымі народамі (трыкалор расіян, напрыклад). А вось што тычыцца чырвонага, шаўковага, то тут трэба нагадаць тав.гісторыку 1939 г.: хаўрус СССР і гітлераўскай Германіі, сумесны напад пад ім на Польшчу і сумесны парад з ім у Бярэсце пасьля дзербану Польшчы. Ну і нагадаць, што насамрэч за ЧЗ у 1995 г. на незаконным "рэферэндуме" прагаласавала ня неабходная большасьць,а 48% ад агульнай лічбы выбарцаў, меншасьць. Акрамя незаконнасьці "рэферэндуму" ё і іншыя нюансы па ЧЗ пачынаючы ад яго нараджэньня ў 1952 годзе мастаком не беларусам, які супрацоўнічаў з гітлераўцамі ў Менску і тымі падзеямі, якія пад ім адбываліся, у тым ліку і ў 2020 г., якія любым юрыстам кваліфікуюцца як асоба цяжкія злачыны супраць грамадзян са сьмяротны вынікам у тым ліку. За ЧЗ і зараз ня большасьць, а яшчэ большае агіднасць, няпрыяціе. Пра Пагоню ён так сама прагнаў лапшу: людзей прэсуюць за яе выяву 1991 г., ці 14 ст. без разніцы.
  • Руслан
    15.03.2025
    Гісторык ,
    Он переживает за Беларусь. Поэтому сотрудничает с оккупационной властью. Примерно такая же ситуация была в 1941-44.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць