У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Вашынгтон Кэпіталз» перамог «Анахайм Дакс» з лікам 7:4. 24-гадовы беларускі форвард «Кэпіталз» Аляксей Протас закінуў тры шайбы ў гэтым матчы.

Аляксей Протас. Фота: x.com/Capitals
Аляксей згуляў на правым фланзе звяна. Яго партнёрамі па тройцы сталі П'ер-Люк Дзюбуа і Конар Макмайкл, піша «Беларускі хакей».
Такім чынам, Протас аформіў сёмы беларускі хет-трык у гісторыі НХЛ.
Раней па тры шайбы за матч закідвалі двойчы Андрэй Касціцын і Ягор Шаранговіч, а таксама Сяргей Касціцын і Міхаіл Грабоўскі.
У гэтым сезоне на рахунку Протаса: 65 гульняў, 58 балаў(28 шайб + 30 перадач), карыснасць: +39, 18 хвілін штрафу.
«Вашынгтон» займае 1-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары