Гісторыя55

У Вілейскім раёне адшукалі адзіную на Беларусі ювелірную майстэрню крывічоў

Унікальная знаходка можа дапамагчы даведацца больш пра рассяленне славянскіх народаў у дадзяржаўны перыяд.

Нажніцы для работы па метале. Фота: гістфак БДУ

Раскопкі на тэрыторыі паселішча другой паловы І тысячагоддзя н.э. каля вёскі Рэчкі Вілейскага раёна праводзяцца з 2020 года. Летась там зрабілі значнае адкрыццё — больш за 100 артэфактаў, якія складаюць унікальны комплекс ювелірнага рамяства. Пра гэта паведамляе гістарычны факультэт БДУ.

Сярод іх — тыглі для выплаўкі металу, нарыхтоўкі сыравіны, вытворчыя адходы, упрыгажэнні са слядамі браку і пашкоджанняў, а таксама рэдкі інструмент — цалкам захаваныя нажніцы для работы па метале.

Папярэдні аналіз сведчыць, што дадзеная майстэрня — адзіны вядомы на тэрыторыі Беларусі ювелірны комплекс крывічоў.

Яна адносіцца да пераддзяржаўнага перыяду, а самі знаходкі маюць вялікую навуковую каштоўнасць. Яны даюць магчымасць аднавіць уяўленні пра рассяленне славянскіх народаў у гэтым перыядзе, вывучыць іх гаспадарчую дзейнасць, побыт і рамёствы, даследаваць культурныя і эканамічныя сувязі, выявіць рэгіянальныя асаблівасці вытворчасці ўпрыгажэнняў.

Бронзавая падвеска, выяўленая ў Рэчках. Фота: гістфак БДУ

Археалагічныя работы ў гэтым рэгіёне таксама дазваляюць прасачыць этапы засялення Вілейшчыны на працягу І тысячагоддзя н.э. і паглыбіць веды пра культуру крывічоў праз вывучэнне паселішчаў і пахавальных комплексаў.

Цяпер археолагі займаюцца лабараторнай апрацоўкай знойдзеных артэфактаў. У супрацоўніцтве з фізікамі БДУ будзе вызначаны хімічны склад вырабаў з каляровых металаў. Гэта дазволіць дакладней аднавіць тэхналогію вырабу ювелірных упрыгажэнняў і ўдакладніць перыяд функцыянавання майстэрні.

Раскопкі на гэтым месцы працягнуць у 2025 годзе. Знойдзеныя артэфакты папоўняць археалагічную экспазіцыю гістарычнага факультэта БДУ ў нядаўна рэканструяваным будынку.

Каментары5

  • ДзермаН - здраднік!
    09.03.2025
    Абу, там зараз галоу́ны Лакіза па такім справам!
    Вельмі хочацца у́ палатку, нават, ніжэйшую. З пажыццёвым утрыманнем фінансавым.
    Не, Лакіза, прыйдзецца адказаць па шэрагу крымінальных эпізодау́ спачатку!
    Марзалюкужо напрацавау́ на некалькі. Зараз гэты...
    Пра Лёху Дермана зусім мау́чу - флюгер! Дзе бабло, там і Лёша) па Вікі філосаф, Але які з яго філосаф!)
    Лёша, па табе пятнаццаць год плачуць за здраду дзяржаве! Факты здрады маю на руках!)....
  • чытач
    09.03.2025
    Наколькі я ведаю, у пераддзяржаўны перыяд крывічы яшчэ не былі аславяненыя.
  • Здаецца
    10.03.2025
    Крывічы ўсё ж былі балтамі. Ніякіх славян тут не рассялялася, іх былі жменькі. Мы такія ж, якімі былі нашы продкі, балты.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу3

У самым цэнтры Мінска пабачылі бабра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў27

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць