Грамадства33

Абменены расійскі шпіён інфармаваў ГРУ пра беларускія дэмсілы ў Польшчы

Расійскі шпіён Павал Рубцоў (Пабла Гансалес), якога абмянялі, інфармаваў ГРУ Расіі аб тым, што адбываецца ў беларускіх дэмсілаў у Польшчы, сцвярджае польская газета Wyborcza. Публікацыю заўважыў Reform.

Абмен паміж Расіяй і Захадам у 2024 годзе. Фота: kremlin.ru

Рубцоў быў затрыманы ў Польшчы 28 лютага 2022 года. Ён знаходзіўся пад арыштам з 2 сакавіка 2022 года па 31 ліпеня 2024 года.

У жніўні 2024 года ён стаў часткай буйнога абмену паміж Расіяй і Захадам. Неўзабаве пасля абмену польская пракуратура перадала ў суд абвінавачванне супраць яго. Яму пагражала да 20 гадоў турмы, але працэс, хутчэй за ўсё, ніколі не пачнецца, лічыць газета Wyborcza.

Тую несакрэтную частку справы ад следчых, якую перадалі ў абласны суд, складаюць пратаколы агляду яго электронных прылад. Па ёй журналісты і зрабілі выснову аб звестках, якія шпіён перадаваў ГРУ.

У абвінаваўчым заключэнні гаворыцца, што ён збіраў інфармацыю аб крытычнай інфраструктуры, сістэмах і аб'ектах, важных для бяспекі Польшчы і яе грамадзян.

У матэрыялах справы, якую распачала супраць яго польская пракуратура, згадваюцца беларускія апазіцыянеры, бацькі Рамана Пратасевіча, былы супрацоўнік Міністэрства фінансаў Польшчы, палітолагі Варшаўскага ўніверсітэта, журналістка Магдалена С., з якой ён пасябраваў у Арменіі, і многія іншыя.

У верасні 2020 года Гансалес адправіў падрабязную інфармацыю аб дзейнасці беларускай дэмакратычнай апазіцыі пасля стварэння ў Варшаве Каардынацыйнай рады ў эміграцыі.

Павал Рубцоў (Пабла Гансалес)

Ён таксама зацікавіўся фондам Жанны Нямцовай, дачкі забітага ў Маскве ў 2015 годзе Барыса Нямцова.

Рубцоў таксама шпіёніў за клінікамі ў Барселоне і Лазане, дзе лячыўся Аляксей Навальны пасля спробы яго атручвання ў Расіі.

У чацвер 6 сакавіка, суд у Варшаве павінен разгледзець магчымасць выдачы ордэра на яго арышт. Пасля гэтага за ім можна будзе абвясціць міжнародны вышук. Калі гэта адбудзецца, Павел Рубцоў назаўжды застанецца ў Расіі — у любой іншай краіне яго могуць затрымаць і экстрадаваць у Польшчу.

Каментары3

  • цыкада
    05.03.2025
    Сколько еще таких Павликов на воле гуляет
  • Зноў "выпадкова" прапусцілі
    05.03.2025
    Чаму не напісалі, што Рубцоў-Гансалес, калі працаваў у Польшчы, тусаваўся з "прагрэсіўнымі" журналістамі, частка з якіх яго бараніла. У Польшчы адносна нядаўна гэта была гучная справа.
  • даведка
    06.03.2025
    ГРУ какой интерес имело к предкам Протасевича, служившим в военной академии?

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку5

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць