У Расіі жанчына насмерць падавілася на конкурсе па паяданні масленічных бліноў
36-гадовая Наталля Алпатава прыехала ў сяло Бярозаўскае на поўдні Краснаярскага краю за 20 кіламетраў на святкаванне Масленіцы. Яна была нецвярозая і далучылася да вясёлага конкурсу па паяданні бліноў на хуткасць, піша тэлеграм-канал 112.

Наталля Алпатава. Фота: t.me/ENews11
Пакуль апаненты корпаліся са сваімі порцыямі, Наталля літаральна запіхвала бліны сабе ў горла не жуючы. І можа атрымала б перамогу, ды ў пэўны момант пачала задыхацца.
Сцвярджаецца, што медыкі, якія дзяжурылі на свяце, спрабавалі вызваліць дыхальныя шляхі жанчыны, але ўратаваць яе не паспелі. Па іншых звестках, аднак, на месцы медыкаў увогуле не аказалася, а хуткая з райцэнтра ехала надта доўга.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары