Рускую масленічную забаву чамусьці вырашылі правесці ў Магілёве з нагоды Новага года.

Першы чэмпіянат па кіданні валёнка ў Магілёве адбыўся ў парку Падніколле, у ім узялі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек. Удзельнікаў падзялілі на тры катэгорыі: хлопчыкі і дзяўчынкі да 10 гадоў уключна, юнакі і дзяўчаты ад 11 да 17 гадоў, мужчыны і жанчыны старэйшыя за 18 гадоў.
Пасля кваліфікацыйных спаборніцтваў журы адабрала па пяць лепшых кідаўцоў валёнка, якія змагаліся ў фінале. Удзельнікі кідалі валёнак 43-га памеру. 10-гадовы магілёвец Іван Аляксеев, напрыклад, закінуў «снарад» на 18 метраў. А дырэктар мясцовага цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Дзмітрый Чыгір кінуў валёнак на 35 метраў.

Увогуле, кіданне валёнка — гэта руская масленічная традыцыя. У Расіі валёнкі ў старадаўнія часы кідалі нават праз раку. На тэрыторыі Беларусі такі абутак распаўсюдзілася толькі ў XIX стагоддзі. Сёння ў Беларусі валёнкі вырабляюць у Смілавічах. Абутак таксама робяць шапавалы на Дрыбіншчыне.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары