Усяго патроху1818

Беларусь наведаў амерыканскі блогер на «ламбарджыні». Польскія памежнікі прапаноўвалі яму развярнуцца

Амерыканец выказаўся пра Mak.by і дамы ў Баранавічах.

Скрыншоты тут і далей: Camperghini / Instagram

Аўтар блога Camperghini — амерыканец па імені Конар — ладзіць кругасветнае падарожжа. Ён звольніўся з працы і прадаў усё, што меў, дзеля таго, каб набыць Lamborghini Urus, зрабіць яго прыдатным для жыцця і падарожжа па свеце.

Са Штатаў у Еўропу машыну даставілі грузавым самалётам, які даставіў Lamborghini у Германію. 

Шыкоўнае аўто ён купіў вясною 2023 года, а зімою 2025-га ўжо паспеў дабрацца да Беларусі. Наша краіна стала 31-й у маршруце амерыканца. 

На беларуска-польскай мяжы блогер прастаяў 7 гадзін. Ён назваў яе мяжой паміж Захадам і Усходам. Хлопец адзначыў, што польскія пагранічнікі папярэдзілі яго, што яшчэ не позна вярнуцца. 

У Брэсце амерыканец наведаў Брэсцкую крэпасць. А знаходзячыся побач з Mak.by, пажартаваў, што так выглядае падсанкцыйны McDonald's. 

Па дарозе ў Мінск ён праехаўся праз Баранавічы. Новыя мікрараёны з тыповымі для нашай краіны шматпавярховікамі амерыканец назваў забудовай у савецкім стылі.

На беларускай запраўцы блогера са Штатаў цікавіла пытанне, ці не разбаўляюць на нашых АЗС паліва і ці можна быць упэўненым, што пад маркай АІ-98 будзе менавіта такі бензін. 

У Мінску амерыканец ночыў на паркоўцы непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі. На сняданак ён смажыў сабе яечню, а пасля са здзіўленнем назіраў за тым, як людзі катаюцца на каньках па Свіслачы. 

Натуральна, што ў культурную праграму амерыканца ўваходзіла экскурсія ў саму бібліятэку і на аглядальную пляцоўку. 

Таксама падчас падарожжа па Беларусі Конар сустрэўся з аўтааматарамі з клуба VagBelarus, якія падарылі яму сваю клубную налепку. 

А таксама паспеў парадаваць беларускіх дзяцей, якіх пусціў за стырно машыны і дазволіў ім пагазаваць. 

Пасля Беларусі Конар плануе наведаць Расію, а потым адправіцца ў Казахстан. Па ўсёй бачнасці амерыканец не асцерагаецца наведваць краіны з аўтарытарнымі рэжымамі. 

У снежні 2024 года ён ужо быў у Прыднястроўі, а ў адным з інтэрв'ю Конар прызнаўся, што хацеў бы трапіць на сваёй Lamborghini Urus у Паўночную Карэю. 

У інстаграме за кругасветным падарожжам Конара сочаць 65 тысяч чалавек і амаль 11 тысяч падпісчыкаў у ютубе

Каментары18

  • Дональд
    25.02.2025
    Народная дыпляматыя !
  • Барадзед
    25.02.2025
    Ну зачем? Зачем вы Ламборгини называете Ламборджини?
  • Такі так)
    25.02.2025
    Прызнаюся - і я раней лічыў, што Ламбарджыні, але ж не :
    "Automobili Lamborghini S.p.A. (итал: Lamborghini — [lamborˈɡiːni] — Ламборги́ни[7])"

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце29

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі ўнясе ў сейм Польшчы законапраект, які сур'ёзна ўскладніць атрыманне грамадзянства. Гэтая ідэя раней заглухла20

У Гомелі завочна асудзілі Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву6

У літоўскую пракуратуру нехта даслаў фэйкавы ліст ад імя Сяргея Ціханоўскага10

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»10

Журналіста Алега Супрунюка прыгаварылі да трох гадоў калоніі

Дудзінскі выдае свой першы раман з інтрыгоўным сюжэтам14

На адзіным уроку 1 верасня школьнікі будуць слухаць цытаты Лукашэнкі і пісаць ліст піянерам 2075 года13

Стала вядома, за што цэлую сям'ю мінскага бізнэсмена прыгаварылі да 5 гадоў калоніі7

Амаль 40% расіян лічаць сябе «цалкам асаблівым народам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце29

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць