Грамадства1515

Што за мацак зачараваў беларусак праходкамі ў вітрыне ў адных майтках

Днямі ў сацсетках беларускага вытворцы адзення Mark Formelle з'явіўся ролік, як у вітрыну крамы замест манекена паставілі маладога мужчыну ну вельмі спартыўнага целаскладу. З адзення на ім былі толькі майткі, шкарпэткі ды красоўкі. Жывы манекен прымусіў гаварыць пра сябе. «Трыбуна» даведалася, хто ён. 

Відэа з рэкламнай акцыяй выклікала бурную рэакцыю ў каментарах. Вось некаторыя ўражанні жанчын:

  • «Гасподзь даў яму ўсё, акрамя майго нумара».
  • «А тур па Беларусі будзе? Ворша вельмі чакае».
  • «Жахлівы сэрвіс — чаму насупраць няма лаўкі?»
  • «Папярэдзьце, калі ласка, у наступны раз, калі будзе ў вас такая вітрына і дзе яна будзе размешчаная».
  • «Патрабую гэтага мускулістага Апалона ў кожную краму рэспублікі!»
  • «Ні сораму, ні сумлення, ні адрасу крамы».

У інстаграме крэатыў сабраў больш за 100 тысяч падабаек. Відавочна, што вялікую цікавасць выклікаў не тавар на зніжках, а мужчына, які яго прасоўвае. Дык што за мацак скарыў сэрцы беларусак?

У вітрыне па бегавой дарожцы шпацыраваў 30-гадовы Дэвід Ван Лі — сын вядомага бодзібілдзера Уладзіміра Ван Лі.

Апошні распавядаў, што яго бабуля была данской казачкай, а дзед — кітайцам, які эмігрыраваў у Беларусь разам з групай цыркачоў (і нібыта быў настолькі гнуткім, што мог змясціцца ў валізцы). Ад яго сям'і і дасталася незвычайнае прозвішча.

У 2009-м вядомы спартсмен, чэмпіён Беларусі і трэнер Уладзімір Ван Лі быў арыштаваны за збыт эфедрыну. Вось як сам мужчына распавядаў пра затрыманне:

«Мой кліент прывёз з Егіпта 4 тысячы таблетак медыкамента, які прадаваўся там у любой аптэцы. Ён і ў нас раней легальна прадаваўся як спартыўнае харчаванне і выкарыстоўваўся для спальвання тлушчу. Скрынка з таблеткамі стаяла ў мяне ў трэнерскай, пад сталом, усе пра гэта ведалі. Прыйшоў хлопец, купіў іх двойчы. Аказалася, яго даслала міліцыя. І вось я выходжу з залы і чую: «Ляжаць!» Браў мяне «Алмаз», усё здымалі на відэакамеры. Я памятаю, як сяджу ў кайданках у зале, пакуль праходзіць ператрус, і нарэшце разумею, наколькі ўсё сур'ёзна».

Уладзімір Ван Лі (на фота зверху — злева) стварыў у адной з беларускіх калоній мацоўню, сабраў вакол сябе аднадумцаў, праводзіў спаборніцтвы і ў выніку выйшаў на волю раней прызначанага (далі яму восем гадоў) — у лютым 2013-га.

Пасля вызвалення мужчына працягнуў займацца бодзібілдынгам, трэніраваць, праводзіць аўтарскія курсы і семінары. Не толькі ў Беларусі, але і ў той жа Расіі. На сёння ў інстаграме трэнера больш за 60 тысяч падпісчыкаў.

На момант вызвалення бацькі з калоніі сыну Дэвіду было крыху больш за 16 гадоў. Ён захапляўся гонкамі на ровары, але даволі хутка пераключыўся на новы кірунак:

«У мяне была каманда веласіпедыстаў BMX, нас ведалі за мяжой, відэа на YouTube набіралі па 100 тысяч праглядаў. Я катаўся на ровары сем гадоў, і тады для мяне гэта было сэнсам жыцця… А ў бодзібілдынг пайшоў, таму што мой бацька якраз вярнуўся з турмы. Ён не хацеў, каб я пачынаў займацца без яго. Таму пакуль яго не было побач, я захапляўся BMX. А потым ён вярнуўся і прапанаваў мне сваю дапамогу з трэнінгамі. Ён не прымушаў пампавацца — гэта была мая ідэя».

Яшчэ адной прычынай частых паходаў у мацоўню стала расставанне з дзяўчынай. Ван Лі-малодшы прызнаваўся, што трэніраваўся восем разоў на тыдзень і «часам так стамляўся, што прыходзіў дадому, спускаў напалову нагавіцы і так засынаў на канапе з уключаным святлом».

У 2020-м бодзібілдзер распавядаў, што пасля школы спрабаваў атрымаць прафесійную адукацыю, але нічога з гэтага не атрымалася:

«Я паспрабаваў вучыцца ў машынабудаўнічым і на праграміста. Усюды адстойваў свой пункт гледжання і сварыўся. У машынабудаўнічым я зламаў руку, калі катаўся на ровары, і не мог бы з траўмай практыкавацца на вучобе, таму сышоў. У праграмаванні мне не спадабалася спецыфіка: навошта праграмісту чарчэнне? Спачатку спрабаваў абараніць сваё меркаванне, а потым зразумеў, што не хачу, і цалкам сышоў у спорт».

За восем месяцаў трэнінгаў з бацькам Дэвід набраў 20 кілаграмаў вагі. Хлопец не ўтойвае, што дапамагло комплекснае выкарыстанне хіміі і спартыўнае харчаванне. Разам з біцэпсам вельмі хутка расла і аўдыторыя сацсетках. У адзін момант у інстаграме мужчына сабраў 100 тысяч падпісчыкаў, прычым з нейкай прычыны шмат людзей прыйшло з Бразіліі.

Бодзібілдзер дапамагаў раскручваць акаўнты іншых людзей, не толькі спартсменаў. SMM ён называў сваім хобі. У 2022-м Дэвід Ван Лі стварыў новую старонку (старая на сёння недаступная) — вядзе яе да гэтага часу, маючы некалькі тысяч падпісчыкаў. Там шмат лукаў з залі. На гэтым відэа можна пабачыць спартыўную эвалюцыю — ад раварыста-падлетка да напампаванай мары некаторых беларусак.

У сацсетках Дэвід Ван Лі паказвае, як і каго трэніруе. Час ад часу мужчына займаецца разам з бацькам. У іх шмат сумесных фота. А вось кадраў з другой палавінкай не відаць. 

У адным з даўніх інтэрв'ю мужчына прызнаваўся, што падтрымлівае свайго бацьку ў крытыцы гей-прапаганды. Пыталіся спартсмена-блогера і пра куміраў у спорце. Аказалася, іх двое — Арнольд Шварцэнэгер і дыджэй-культурыст Таві Кастра.

Расказаў бодзібілдзер і пра тое, як пазнаёміўся на выхадзе з душу з Уладзімірам Верамеенкам, які нібыта сам выказаў ахвоту быць падобным да Ван Лі. І той, нягледзячы на чатыры грыжы і вялікія праблемы з каленямі ў экс-баскетбаліста «Цмокаў» і зборнай Беларусі, дапамог кліенту ў выніку знайсці шлях. 

У мінулым годзе Ван Лі ўдзельнічаў у розных спаборніцтвах па бодзібілдынгу. У тым ліку ў Італіі і Іране, адкуль вярнуўся з узнагародамі.

Каментары15

  • доктор
    24.02.2025
    у него пустые яйца. девачки! продолжаем его хотеть
  • правільна
    24.02.2025
    мацак!
  • ;
    24.02.2025
    доктор, 1. Он Вам не Дональд!
    2. Завидовать стыдно!

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць