Здарэнні

У Мінску работнік хоспіса афармляў пазыкі на паміраючых пацыентаў

39-гадовага раней судзімага мінчаніна будуць судзіць за крадзеж, піша «Мінск-Навіны». З дапамогаю тэлефонаў паціентаў ён афармляў на іх пазыкі, а грошы пераводзіў сабе. 

У чэрвені 2020-га мужчына вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за забойства. Праз два гады ён уладкаваўся ў хоспіс і стаў даглядаць за людзьмі, якія паміраюць.

Аднойчы ён даведаўся, што адзін з мабільных аператараў дае сваім кліентам магчымасць браць мікрапазыкі, і вырашыў гэтым скарыстацца. Праз тэлефоны пацыентаў ён афармляў заяўкі на мікрапазыкі ад 300 да 1 000 рублёў, а потым пераводзіў грошы на свой рахунак. Такім чынам ён падмануў семярых чалавек на агульную суму 4100 рублёў.

У дачыненні да мінчаніна распачалі крымінальную справу. Віну грамадзянін прызнаў поўнасцю, грошы кампенсаваў часткова.

Каментары

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць