Свет11

У Марыупалі расіяне адкрылі музей Жданава, паплечніка Сталіна

Музей у гонар ураджэнца Марыупаля дзейнічаў у савецкія часы, але пасля перабудовы і асуджэння асобы Жданава яго закрылі.

Фота: тэлеграм-канал віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга

Расійскія ўлады акупаванага Марыупаля адкрылі ў горадзе музей савецкага партыйнага дзеяча Андрэя Жданава. Ён будзе дзейнічаць як філіял Музея абароны і блакады Ленінграда.

Віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Барыс Піатроўскі расказаў, што музей адкрыты па асабістым даручэнні Уладзіміра Пуціна. Паводле чыноўніка, музей будзе спрыяць «захаванню гістарычнай памяці».

Андрэй Жданаў доўгі час кіраваў Ленінградскім абкамам і гаркамам кампартыі, быў членам палітбюро. Ён актыўна ўдзельнічаў у сталінскіх рэпрэсіях, падпісаў амаль дзве сотні расстрэльных спісаў. Ён таксама арганізоўваў кампаніі супраць вядомых літаратараў і дзеячаў культуры, сярод якіх былі Ганна Ахматава, Міхаіл Зошчанка і Дзмітрый Шастаковіч.

У 1948 годзе родны горад партыйнага функцыянера Марыупаль перайменавалі ў Жданаў, там таксама адкрылі музей яго памяці. Горад вярнуў сваю гістарычную назву толькі ў 1989 годзе, калі фігура Жданава падвергнулася публічнай асудзе. Неўзабаве музей быў закрыты.

Марыупаль быў разбураны і захоплены расійскай арміяй у ходзе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Пасля гэтага акупацыйныя ўлады знеслі ў горадзе помнік ахвярам Галадамору, а таксама мемарыял абаронцам Украіны. Замест яго ў горадзе ўсталявалі помнік «Аляксандру Неўскаму — абаронцу рускай зямлі».

Каментары1

  • Ёсік
    17.02.2025
    За зьнішчэньне людзей ім музеі адкрываюць. Чаго чакаць ад такой расеі?

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць