Свет77

Ілан Маск: ЗША збанкрутуюць без скарачэнняў бюджэту

Маск згадаў дэфіцыт бюджэту краіны, які перавысіў 1,8 трыльёна даляраў у мінулым фінансавым годзе.

Ілан Маск прывёў у Авальны кабінет свайго сына X Æ A-Xii. Фота: Alex Brandon / AP

Мільярдэр Ілан Маск, якога прэзідэнт Дональд Трамп прызначыў кіраваць намаганнямі сваёй адміністрацыі па скарачэнні выдаткаў, заявіў у аўторак, што ЗША «збанкрутуюць» без скарачэнняў бюджэту, піша «Голас Амерыкі».

Маск сказаў гэта журналістам у Авальным кабінеце Белага дома, куды яго запрасіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У апошнія тыдні прэзідэнт выдаў шэраг распараджэнняў, накіраваных на скарачэнне федэральных выдаткаў.

Маск кіруе намаганнямі адміністрацыі ЗША ў рамках нядаўна створанага Дэпартамента эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE).

У прыватнасці, Маск згадаў дэфіцыт бюджэту краіны, які перавысіў 1, 8 трыльёна даляраў у мінулым фінансавым годзе, і паказаў на высокія плацяжы па працэнтах па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу.

«Гэта не адна з опцый, якая ёсць у Вашынгтона, — скараціць федэральныя выдаткі, — сказаў ён журналістам. — Гэта стала неабходнасцю».

Гэтыя словы Ілана Маска прагучалі на фоне таго, як адміністрацыя Трампа сутыкнулася з рашэннямі шэрагу федэральных суддзяў ЗША, якія паставілі пад сумнеў законнасць мер Белага дома па скарачэнні выдаткаў.

Маштабныя планы Трампа, якія амаль прывялі да закрыцця некалькіх федэральных агенцтваў, у выніку чаго многія іх супрацоўнікі апынуліся перад пагрозай магчымага скарачэння, справакавалі юрыдычныя баталіі ў краіне.

Тым часам каманда Ілана Маска працягвае правяраць федэральныя агенцтвы, замарозіўшы фінансаванне многіх праграм і настаяўшы на скарачэнні персаналу.

На фразу пра тое, што некаторыя з крытыкаў лічаць, што Маск арганізаваў захоп урада, мільярдэр адказаў, што «амерыканцы прагаласавалі на выбарах прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў і Сената за буйную рэформу ўрада», за пытанне, пра якое Трамп казаў на кожным мітынгу.

Маск, які таксама ўзначальвае SpaceX і Tesla, на пытанне аб магчымым канфлікце інтарэсаў паміж яго кампаніямі, якія атрымліваюць абаронныя заказы, і яго дзейнасцю ў адміністрацыі Трампа, адказаў, што ён «імкнецца быць максімальна празрыстым у сваёй працы» і адкрыты для крытыкі.

Дзейнасць каманды з DOGE выклікала трывогу сярод шэрагу чыноўнікаў, паколькі яны атрымалі доступ праз Міністэрства фінансаў ЗША да канфідэнцыйных даных грамадзян ЗША.

Каментары7

  • Сорас
    12.02.2025
    Фрык-шоў па-амерыканску.
  • Відавочна
    12.02.2025
    Розных там небінарных эка-псіхолагаў
    Будуць заганяць на заводы.
    Марс сам не прыляціць.
  • Янка
    12.02.2025
    Маск, чыя Tesla пад час кадэнцыі Байдэна насуперак змрочным прагнозам эканамістаў паднялася за кошт дзяржсубсідый ($7500/электракар) - заклапаціўся пытаннямі дэфіцыту дзяржбюджэту?

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»15

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»15

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць