Спорт66

Тэйлар Свіфт абсвісталі на Супербоўле. Трамп пахваліў гледачоў

Прэзідэнт ЗША патроліў поп-мегазорку пасля таго, як спявачку абсвісталі на Супербоўле (фінале Нацыянальнай футбольнай лігі), што прайшоў сёння ноччу ў Новым Арлеане, піша New York Post.

Тэйлар Свіфт у белым топе і сініх міні-джынсах. Фота: Gerald Herbert / AP

Дональд Трамп у нядзелю ўвечары патроліў Тэйлар Свіфт у сацыяльных сетках, захапляючыся абструкцыяй, што спявачка і каханы Трэвіс Келсі з «Канзас-Сіці Чыфс» атрымалі ад прыхільнікаў «Філадэльфіі Іглз» на Супербоўле. 

«Адзінай, хто меў больш цяжкую ноч, чым «Канзас-Сіці Чыфс», была Тэйлар Свіфт. Яе асвісталі на стадыёне»— напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth. 

Улетку Тэйлар заклікала галасаваць супраць Трампа.

І Трамп, і Свіфт былі на трыбунах Caesars Superdome ў Новым Арлеане, каб пазаўзець за «Чыфс» перад іх паразай ад «Іглз» з лікам 22:40.

Калі 35-гадовая спявачка з'явілася на стадыёне ў пачатку гульні, фанаты хутка абсвісталі яе, прымусіўшы Свіфт крыху здрыгануцца, перш чым ўсміхнуцца.

А вось Трампа сустрэлі бурнымі апладысментамі і ўхвальнымі воклічамі, калі яго ненадоўга паказалі на вялікім экране падчас выканання нацыянальнага гімна Джонам Батыстам.

Супербоўл, што звычайна праводзіцца ў першую ці другую нядзелю лютага, з'яўляецца галоўнай спартыўнай падзеяй года ў ЗША, аўдыторыя трансляцыі складае ў ЗША больш за 100 млн гледачоў. 30-секундны рэкламны ролік каштуе 8 млн даляраў.

Хэдлайнерам традыцыйнага шоу ў перапынку матча стаў амерыканскі рэпер і хіп-хоп-выканаўца Кендрык Ламар. Спецыяльнай госцяй яго выступлення была абвешчана спявачка SZA.

Таксама чакалася, што згаданы вышэй Трэвар Келсі нарэшце зробіць прапанову Тэйлар Свіфт (яны сустракаюцца некалькі гадоў), але нешта не зраслося.

Каментары6

  • соер
    10.02.2025
    А блазны гэта падхопліваюць і распаўсюджваюць.
  • Sic
    10.02.2025
    Vox populi! І як бачна, зусім не спраўдзіліся аналізы, што нібыта магутная поп-зорачка можа змяніць вынікі выбараў.
  • Ёсік
    10.02.2025
    А чаму рэпера кан'е вэста з жонкай не паклікалі?

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць